Знайсці
25.05.2019 / 18:2624РусŁacБел

З прызыўным пунктам і казлом у калоне. У цэнтры Мінска прайшла рэканструкцыя партызанскага парада

У апоўдні па вуліцы Камсамольская, што ў цэнтры Мінска, прайшлі партызаны. Студэнты мінскіх ВНУ, актывісты БРСМ, рэканструявалі падзеі 16 ліпеня 1944, піша tut.by. Тады ў вызваленым Мінску прайшоў партызанскі парад.

У скверы на Камсамольскай паставілі палаткі, невялікі самалёт і нават прывезлі некалькі стагоў сена. Усё гэта, разам з яркімі расцяжкамі са словамі «Перамога будзе за намі», стала антуражам для шэсця. У адным з намётаў быў палявы шпіталь — там дзяжурылі студэнты Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта. У іншым намёце кармілі салдацкай кашай. Яшчэ ў адным пункце інсцэніравалі прызыў на вайну. У чаканні парада любы ахвотны мог падысці на прызыўны пункт: у медсанчастцы вымяралі рост — вагу, потым адпраўлялі да стала камісарыята. Там выдавалі лісткі з надпісам «прыдатны» і гербам СССР. Прызыўнік мог сфатаграфавацца ў салдацкай форме фасону саракавых.

Пасля 13.00 з боку стадыёна стартавалі калоны. На чале — конніца. Потым — шэрагі партызан. У канцы калоны — хлопцы ў форме салдат.

На чале адной з пешых калон вялі казла. Гэты момант — адсылка да рэальнай гісторыі. У парадзе ў гонар вызвалення Мінска 75 гадоў таму сапраўды ўдзельнічаў казёл. Кажуць, гэта быў гадаванец аднаго з партызанскіх атрадаў. Гэты момант зафіксаваны ў ваеннай хроніцы.

Казла правяла па Камсамольскай Аляксандра Папковіч. Яна спецыяліст па догляду за жывёламі ў Мінскім заапарку.

— Казлу ўсяго 2,5 гады, у такім мерапрыемстве ўдзельнічае другі раз. Пасля першага парада яго празвалі ў заапарку Партызан, — распавядае Аляксандра пра ўдзельніка шэсця.

Парад-рэканструкцыю прымалі некалькі ветэранаў вайны. Сярод іх былі і былыя партызаны.

Браніслаў Карпенка нарадзіўся ў 1926 годзе. Ён былы партызан і франтавік. Са сваім партызанскім атрадам ён як раз быў у Мінску 16 ліпеня 1944 года.

— У пачатку вайны жыў дома, у акупаванай беларускай вёсцы. Калі немцы пачалі склікаць моладзь, везці кудысьці, мы пайшлі ў лес. Пабудавалі зямлянкі і жылі там да ліпеня 1943, — Браніслаў Віктаравіч коратка распавядае, як наогул стаў ваяваць. — Калі немцаў пабілі пад Сталінградам, яны сталі рыхтаваць сабе рубеж для адступлення і будаваць ўздоўж ракі Бярэзіны земляныя хованкі. Гэта быў якраз наш раён. Мы былі вымушаныя сысці з таго месца, а са снежня 1943 гады я стаў партызанам.

Браніслаў Карпенка.

У партызанскім парадзе ў гонар вызвалення ў 1944 Браніслаў Карпенка не ўдзельнічаў — так выйшла.

— Калі мы прыйшлі ў Мінск, я быў са сваім атрадам. Тут мяне выклікаў камандзір, сказаў, што атрымана паведамленне: у раён Гарадзішча прыбыў ваенна-палявы шпіталь войскаў. А ў нас у атрадзе 11 чалавек параненых, трэба ратаваць жыцці людзей. Мне сказалі: вось табе дзве падводы, бяры параненых, вязі туды, вяртайся. Пакуль я паехаў, пакуль здаў — вярнуўся назад, а ўжо нашыя прайшлі. Таму я быў на парадзе і не быў.

А вось казла, які ўдзельнічаў у парадзе ў 1944, Браніслаў Карпенка памятае:

— У мяне нават фотаздымак тых гадоў з тым казлом ёсць, — кажа ветэран.

Яму рэканструкцыя парада спадабалася, але прызнаецца: не вельмі падобна на падзеі тых гадоў.

— Тады зусім іншае пачуццё было ў людзей у Мінску. Было ўрачыста, радасна. Ішлі партызаны, ішлі мінчане, якія ў акупацыі выжылі. Былі франтавыя часткі на чале з маршалам Чарняхоўскім. Яшчэ з Расіі прыбыў эшалон гаркаўчан з падарункамі для вызваленых мінчан. Таму было значней усё і больш урачыста. Той, хто выжыў, шкадавалі, што Мінск разбураны і думалі, як яго аднавіць.

БРСМ, які арганізаваў акцыю «Улетку 44-га» заяўляе, што ў праекце, у тым ліку ў самім парадзе і на інтэрактыўных пляцоўках на Камсамольскай, удзельнічае каля 700 чалавек. Мерапрыемствы ў цэнтры Мінска працягнуцца да вечара. Абяцаюць канцэрт, конкурсы па падшыву падкаўнерыкаў гімнасцёркі і намотванні ануч, а яшчэ канцэрт і ваенныя падзеі ў акулярах віртуальнай рэальнасці.

Сняжана Інанец / Фота: Дзмітрый Брушко / TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930