Знайсці
25.05.2019 / 16:3012РусŁacБел

Бразільскі акцёр адгадаваў валасы, якім пазайздросціць любая дзяўчына ФОТА

28-гадовы Крысціян Брага з штата Мінас-Жэрайс (Бразілія) узмоцнена будуе акцёрскую і мадэльную кар'еру. І ў гэтым немалую дапамогу яму аказала яго шавялюра. Хлопец вырашыў адгадаваць валасы і паглядзець, што выйдзе, паведамляе Daily Mail.

Адрошчваць валасы Крысціян пачаў пяць гадоў таму. Проста ў адзін момант ён зразумеў, што доўгія валасы яму падабаюцца, а прычын адмаўляцца ад таго, што падабаецца, у яго няма. Хлопец распавёў, што нічога асаблівага ён не робіць — проста даглядае за валасамі з дапамогай розных алеяў: алоэ вера, рамонка, авакада, мяты і іншых.

Фота: © MDWFEATURES / CRISTIANO BRAGA

Крысціян прызнаўся, што яго цяпер часта спыняюць на вуліцы, дзівячыся з яго шавялюры або прымаючы хлопца за якую-небудзь рок-зорку. Аднак пакуль дзяўчаты пагалоўна яму зайздросцяць, хлопцы часцей за ўсё абражаюць. Яны лічаць, што Крысціян спрабуе быць падобным да жанчыны, але гэта зусім не так.

Фота: © MDWFEATURES / CRISTIANO BRAGA

«Мяне засмучаюць пытанні, ці не хачу я стаць жанчынай. Яны проста паказваюць, што наша грамадства не гатова прыняць нешта, што хоць колькі-небудзь адрозніваецца ад звыклай карціны», — кажа Крысціян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930