Знайсці
25.05.2019 / 12:224РусŁacБел

У Магілёве ўпершыню за сем гадоў дазволілі масавую акцыю — на 10 чалавек

Адміністрацыя Магілёва дазволіла правесці манстрацыю 26 мая, паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна». Гэта першае за 7 гадоў дазволенае масавае мерапрыемства ў Магілёве грамадзянскага або палітычнага характару.

Арганізатарамі выступілі магілёўскія праваабаронцы і валанцёры. Пройдзе «Манстрацыя» 26 мая з 17 да 18 гадзін вечара ў выглядзе пікету. Удзел прымуць каля 10 чалавек.

— Ідэальны варыянт — вялізны натоўп людзей з плакатамі, якія ідуць па цэнтральнай вуліцы з пацешнымі плакатамі. Але ў нас няма грошай на міліцыю для сотняў людзей, таму вырашылі правесці малым, але вартым складам. Акрамя таго, мы выбралі фармат пікету, а не дэманстрацыі. Звязана гэта з тым, што лепш гадзіну пастаяць з плакатамі, чым за дзесяць хвілін прайсці тую стомятроўку ад рытуальнага агенцтва, якую ўлады абазначылі як адзіна дазволеную для шэсцяў, — распавёў адзін з арганізатараў Аляксандр Буракоў.

Паводле яго слоў, праваабаронцы пазначылі ў заяўцы, што асноўнай мэтай правядзення «Манстрацыі» будзе «выражэнне змешаных пачуццяў аб свабодзе мірных сходаў у Беларусі», што дае ўдзельнікам прастору для творчасці ў вырабе плакатаў.

— Шкада толькі, што мы вымушаны адмовіць усім жадаючым прыняць у ёй удзел, паколькі заяўленая колькасць чалавек — 10, і за гэтыя рамкі мы не павінны выходзіць. Але калі вы хочаце дакрануцца да нашых манстрычаскіх рэаліяў, то выйсце ёсць, — паведаміў Буракоў.

Праваабаронцы прапануюць магілёўцам даслаць свае ідэі з лозунгамі для «Манстрацыі», якія арганізатары і валанцёры «Магілёўскай вясны» нанясуць на плакаты і пакажуць падчас пікету. Зрабіць гэта можна на паштовы адрас [email protected] або ў сацыяльных сетках, напісаўшы ў «Вконтакте» або Facebook.

mspring.online

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930