Знайсці
25.05.2019 / 10:309РусŁacБел

Юрый Зісер падарыў беларускім навучальным установам пяць арганаў

Мясцовы сацыяльны фонд «Добра» перадаў пяці навучальным установам Беларусі арганы. Куплю музычных інструментаў прафінансаваў Юрый Зісер, піша Tut.by.

Два арганы адправіліся ў Пінск — інструменты атрымалі гарадскі каледж і дзіцячая школа мастацтваў. Астатнія былі перададзеныя ў профільныя навучальныя ўстановы сталіцы.

У Пінскай дзіцячай школе мастацтваў, дзякуючы падоранаму аргану, плануецца пачаць навучанне па адпаведнай спецыяльнасці.

Акрамя таго, Юрый Зісер узяў на сябе частку выдаткаў па арганізацыі фестывалю арганнай музыкі Mater Misericordiae памяці кардынала Казіміра Свёнтка, які адкрыецца ў сталіцы Палесся 25 мая і збярэ каля 30 выканаўцаў і музычных калектываў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі.

Госці фестывалю змогуць атрымаць асалоду ад гучання аднаго з найстарэйшых арганаў краіны, які пабудавалі ў 1836 годзе. Сёлета скончылася яго рэстаўрацыя, якую падтрымаў Юрый Зісер. Працы бязвыплатна праводзіў аўтар энцыклапедыі «Арганы Беларусi» Аляксандр Бурдзялёў, які, дарэчы, стаў кіраўніком фестывалю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031