Знайсці
25.05.2019 / 09:26РусŁacБел

НАТА мяняе вайсковую стратэгію з-за росту «ядзернай пагрозы» Расіі

НАТА ўпершыню за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў мяняе сваю вайсковую стратэгію. Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг у інтэрв'ю нямецкаму штотыднёвіку Welt am Sonntag патлумачыў гэты крок неабходнасцю рэагаваць на рост «ядзернай пагрозы» з боку Расіі. Вытрымкі з гэтай гутаркі апублікавала Die Welt.

«Нашы эксперты на гэтым тыдні прынялі новую вайсковую стратэгію для альянсу», - падкрэсліў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, з 2014 года склалася «новая абстаноўка ў сферы бяспекі», паўсталі новыя выклікі на ўсходзе і на поўдні Еўропы.

Генеральны сакратар НАТА падкрэсліў, што сіла альянсу складаецца менавіта ў тым, каб «быць у стане змяніцца пры неабходнасці».

Генеральны сакратар НАТА нагадаў, што ў 2014 годзе краіны - удзельніцы арганізацыі дамовіліся павялічыць свае выдаткі на абарону амаль да двух працэнтаў ВУП.

Гэта не штучна прыдуманыя лічбы, яны «адлюстроўваюць патрэбы, звязаныя з ваеннай абароназдольнасцю» альянсу, дадаў Столтэнберг, адзначыўшы, што мэта зусім не ў тым, каб пайсці насустрач патрабаванням прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён вітаў гатоўнасць Германіі сёлета нарасціць адпаведныя паказчыкі да 1,35 адсотка ВУП і выказаў надзею на тое, што ў далейшым яны будуць яшчэ павялічаны.

Закрануў генеральны сакратар НАТА і перспектыву заключэння мірнага пагаднення з прадстаўнікамі радыкальнага ісламісцкага руху «Талібан» у Афганістане.

Столтэнберг падкрэсліў, што нават пасля гэтага этапу НАТА павінна быць гатова да таго, каб яшчэ некаторы час заставацца ў рэспубліцы для падрыхтоўкі мясцовых сілаў бяспекі і «далейшай падтрымкі ўрада ў аднаўленні краіны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера