Знайсці
24.05.2019 / 21:221РусŁacБел

Ужо пяць чалавек пакаралі штрафамі за Чарнобыльскі шлях

Па 510 рублёў штрафу атрымалі яшчэ два ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка ў Менску. Менчукоў Юлію Ляшкевіч і Дзьмітрыя Кучука, намесьніка старшыні партыі «Зялёныя», абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня, прадугледжанага артыкулам 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Працэсы над імі адбыліся ў Цэнтральным судзе Менску, піша «Радыё Свабода».

Юлія Ляшкевіч распавяла «Свабодзе» падрабязнасьці працэсу.

«Мяне судзіла Вікторыя Шабуня, а сьведчылі два міліцыянты. Прычым адзін зь іх, маладзейшы, дакладна адказаў на пытаньне, з якой нагоды адбылася акцыя — што ў памяць пра Чарнобыльскую катастрофу. То бок разумеюць, за што караюць. Нагадала суду, што ў той дзень МУС праводзіў маленьне ў памяць пра загінулых ад Чарнобыля міліцыянтаў. Але ж загінулі ня толькі міліцыянты — пра іх, значыць, гаварыць нельга», — кажа Юлія Ляшкевіч.

Ці будзе абскарджваць пастанову суду, жанчына яшчэ ня вырашыла. «Удзел у шэсьці я прызнала, але віны не прызнаю».

Дзьмітрый Кучук таксама не зьбіраецца абскарджваць рашэньне суду.

На дадзены момант вядома пра пакараньне 5 удзельнікаў акцыі. Апроч Ляшкевіч і Кучука, гэта пэнсіянэрка з Асіповіч Тацяна Барэль (аштрафаваная на 328,5 рубля), незалежны эканаміст Сяргей Чалы (328,5 рубля), невядомы малады чалавек з плякатам, якога судзілі ў Першамайскім судзе (255 рублёў).

Выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў таксама атрымаў для азнаямленьня складзены на яго пратакол за 26 красавіка.

«Яшчэ не праглядаў, на мяне шмат пратаколаў», — сказаў Свабодзе Мікалай Казлоў.

«Чарнобыльскім шляхам» прайшлі каля 30 чалавек

На ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Менску штогод ад 1989 году традыцыйна праходзіў Чарнобыльскі шлях — акцыя памяці ладзілася без удзелу дзяржавы, але ўлады амаль заўсёды дазвалялі яе. Заяўку на мітынг і шэсьце ў 2019 годзе адклікалі празь нежаданьне плаціць міліцыі за абавязковую ахову. Акцыя прайшла несанкцыянавана, але затрыманьняў не было.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930