Знайсці
24.05.2019 / 20:425РусŁacБел

Кум Пуціна Медзвядчук: Я ў апазіцыі да Зяленскага і выходжу з перамоваў з Расіяй

Украінскі палітык Віктар Медзвядчук заявіў, што выходзіць з перамоўнага працэсу з Расіяй. Пра гэта Медзвядчук заявіў у інтэрв'ю расійскаму выданню ВЗГЛЯД.

«На вялікі жаль, я не бачу сэнсу прадстаўляць інтарэсы каманды Зяленскага як новай улады не толькі таму, што наша партыя знаходзіцца да яго ў апазіцыі з моманту яго абрання… Я не магу прадстаўляць інтарэсы новай улады ў перамовах з Расіяй з улікам пазіцыі спадара Зяленскага па прынцыповых для мяне пытаннях», — сказаў Медзвядчук.

Па словах Медзвядчука, ён выступае за мір на Данбасе, за вяртанне людзей, якія жывуць на непадкантрольных тэрыторыях і «за вяртанне Данбаса на Украіну, а Украіны ў Данбас».

«Пазіцыя спадара Зяленскага, якую ён сфармуляваў, цалкам супярэчыць майму мірнаму плану, які прадугледжвае аўтаномію для гэтых тэрыторый», — падкрэсліў Віктар Медзвядчук.

Медзвядчук паскардзіўся, што Зяленскі выступае супраць асаблівага статусу для Данбаса, супраць амністыі «для грамадзян Украіны, якія жывуць на непадкантрольных тэрыторыях».

Віктар Медзвядчук з'яўляецца кумам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Хоць на перамовах ён афіцыйна прадстаўляў украінскі бок, ва Украіне Медзвядчука падазраюць у цесных сувязях з Крамлём і ў тым, што ён з'яўляецца правадніком расійскай палітыкі ва Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера