Знайсці
24.05.2019 / 18:568РусŁacБел

Датчанін прыйшоў з Польшчы ў Беларусь па чыгуначных пуцях

На чыгуначнай станцыі Брузгі пры дапамозе сістэмы відэаназірання 23 мая знайшлі невядомага мужчыну, які накіроўваўся з Польшчы ў Беларусь па чыгуначным палатне, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

За сто метраў да мяжы яго затрымалі пагранічнікі. Парушальнікам аказаўся 24-гадовы грамадзянін Даніі. Пашпарт у замежніка быў пратэрмінаваны ўжо два гады, а з асабістых дакументаў было толькі вадзіцельскае пасведчанне. Сам малады чалавек растлумачыў, што накіроўваўся ў Мінск з мэтай турызму. З сабой у яго былі карты Беларусі і Расіі.

Мужчыну затрымалі да высвятлення асобы. Распачалі адміністрацыйны працэс па ст.23.29, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера