Даслаць навіну
Знайсці
24.05.2019 / 19:29 15

Беларускія мусульмане падалі просьбу аднавіць мячэць у Ляхавічах, знішчаную за саветамі

Як стала вядома «Нашай Ніве», беларускія мусульмане звярнуліся да ўладаў з просьбай дазволіць аднавіць знішчаную мячэць у Ляхавічах. 

Адпаведны зварот накіраваны да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі Леаніда Гулякі. 

Інфармацыю нам пацвердзіў муфтый Духоўнага ўпраўлення мусульман Беларусі Алі Варановіч. 

«Сапраўды, у Ляхавічах некалі была мячэць, за саветамі яе разабралі — проста на дошкі. Таму мы нават не прэтэндуем на тое, каб пабудаваць нешта новае, мы хочам аднавіць старое, толькі што з новых матэрыялаў. Дарэчы, нават тое месца, дзе стаяла мячэць, яно цяпер занятае — прыватная ўласнасць. Таму мы просім дазволу аднавіць яе ў канцы вуліцы. Суполка мусульман у Ляхавічах недзе 40 чалавек, але побач і Баранавічы — там з пару соцень. Таму, калі будзе дазвол, туды будзе каму хадзіць, грошы на пабудову мы збяром. Дарэчы, тая вуліца, на якой мы хочам аднавіць мячэць, раней і называлася — Татарская», — сказаў Алі Варановіч. 

Павялічыць выяву

Так выглядала згаданая мячэць, фота з сайта www.radzima.org

Паводле словаў муфтыя, улады зацягваюць з выдачай дазволу на будаўніцтва — прайшло ўжо некалькі месяцаў з часу першай падачы. 

АЯ

3
Зьмiцер / адказаць
27.05.2019 / 11:51
<blockquote> "Может сначала восстановим костелы и церкви, а, потом, только мечети.
https://nn.by/?c=ar&i=231106" </blockquote>
Хопіць таго, што ёсьць. А калі цемрашалам карціць нешта будаваць - хай будуюць на ўласныя грошы, а не спрабуюць лезьці ў кішэню да грамадзян, арганізаціый ці прагна паглядаць на бюджэтныя сродкі. Не цэрквы, касьцелы ды мячэці патрэбны грамадству, а сацыяльная абарона, адукацыя, медыцына ды навука.
0
алесь менски / адказаць
27.05.2019 / 23:58
Зьмiцер,я за аднаўленне гістарычных помнікаў
1
алесь менски / адказаць
27.05.2019 / 23:59
касцёлаў у першую чаргу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30