Знайсці
25.05.2019 / 14:396РусŁacБел

Зробім гэта па-хуткаму: рэцэпт смачнай тарціллі з курыцай

З надыходам цяпла і сонечнага надвор’я хочацца як мага менш часу праводзіць дома, тым больш на кухні. Адзінае жаданне — гэта па-хуткаму перакусіць і бегчы на вуліцу, каб пашпацыраваць, пакатацца на ровары ці проста пасядзець на лаўцы, удыхаючы пах бэзу. І вось на такія моманты ў мяне ёсць хуткія рэцэпты тарціллі.

Усё, што трэба — гэта праснакі, сыр і гародніна для суперхуткай стравы! А тыя, у каго ёсць крыху больш часу, могуць паспрабаваць зрабіць варыянт з курыцай.

Нам спатрэбіцца:

  • 4 тарціллі;
  • 1 курынае філе;
  • 1 зубок часнаку;
  • палова лімона;
  • 1 ст.л. папрыкі;
  • перац чылі па смаку;
  • некалькі галінак пятрушкі;
  • 1 ч.л. арэгана;
  • ½ слоіка кукурузы;
  • 1 балгарскі перац;
  • 1 чырвоная цыбуля;
  • 100 гр. сыру;
  • соль, перац;
  • алей.

Курынае філе рэжам на кавалкі. Тым часам гатуем марынад: дробна наразаем часнок і пятрушку, з лімона выціскаем сок, усё перамешваем, дадаем спецыі (папрыку, перац чылі, арэгана, соль і перац). Заліваем марынадам курыцу і пакідаем на хвілін 20.

Наразаем гародніну: перац кубікамі і цыбулю паўкольцамі. Сыр тром на тарцы. З кукурузы зліваем ваду.

Курыныя кавалачкі смажым на патэльні да гатоўнасці.

Бяром 2 тарціллі і выкладаем на іх пароўну курыцу, гародніну, кукурузу, сыр. Накрываем астатнімі праснакамі і запякаем у духоўцы 10 хвілін пры 180 градусах, пакуль не растане сыр (можна гэта зрабіць і ў мікрахвалёўцы, і на грыль-патэльні — у кожным з выпадкаў будзе розная хрусткасць).

Гатовую тарціллю наразаем на трохвугольнікі і частуемся.

Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930