Даслаць навіну
Знайсці
24.05.2019 / 14:35 4

Выйшла кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Латвіі»

Павялічыць выяву

Mirosław Jankowiak, Současná běloruská nářečí v Lotyšsku. Charakteristika. Výběr textů // Współczesne gwary białoruskie na Łotwie. Charakterystyka. Wybór tekstów, Praha 2018: Slovanský ústav Akademie věd ČR, 468 ss.

Павялічыць выяву

Выйшла новая манаграфія польскага лінгвіста, які даследуе малавядомае — беларускія гаворкі на тэрыторыі сучаснай Латвіі. У першай (Варшава, 2009; пераклад на беларускую мову: 2012, 2015) аўтар апісаў сацыялінгвістычныя аспекты функцыянавання беларускіх гаворак на тэрыторыі Латвіі. У новай кніжцы прадстаўлена больш шырокая характарыстыка структуры гаворак (фанетыка, марфалогія, сінтаксіс, лексіка, фразеалогія), іх паходжанне ды класіфікацыя.

Другую частку складаюць тэксты размоў з жыхарамі Латвіі. Закраналіся такія тэмы, як жыццё ў міжваенны перыяд, час Другой сусветнай вайны, фарміраванне калгасаў і праца ў полі, жыццё пры незалежнай Латвіі, веравызнанне, адукацыя, нацыянальная ідэнтычнасць і шматлікія аспекты, якія датычаць традыцый (абрады, стравы і напіткі, духоўнае жыццё, гульні, традыцыйная медыцына, легенды і інш.). Манаграфія будзе цікавай крыніцай для мовазнаўцаў, этнолагаў ды гісторыкаў — у тым ліку таму, што, як падкрэслівае аўтар, беларускія гаворкі знікаюць на нашых вачах і цяпер засталіся толькі паасобныя людзі, якія карыстаюцца беларушчынай.

Міраслаў Янковяк працуе цяпер у рамках стыпендыі ў Славянскім інстытуце Чэшскай акадэміі навук над новай манаграфіяй, якая будзе датычыць лексікі беларускіх гаворак Латвіі. У планах таксама Слоўнік беларускіх гаворак Латвіі.

nn.by

0
меркаванне / адказаць
16.06.2019 / 16:59
Вялікая павага польскаму вучонаму сп. Янковяку за працу на карысць беларусаў.
0
Уж1 / адказаць
27.06.2019 / 22:40
Мирослав Янковяк - действительно выдающийся ученый! Спасибо!
5
Алексей минский / адказаць
29.06.2019 / 15:22
Лiцьвiны павiнны размауляць па лiтоускi, якiя беларускiя гаворкi?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31