Знайсці
24.05.2019 / 12:2525РусŁacБел

Ярмошына: Я б змяніла ў Канстытуцыі адну сталінскую норму

У новай перадачы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка «У абстаноўцы міру» на тэлеканале СТБ госцем была старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Марзалюк успомніў, што падчас Паслання да народа і парламента Лукашэнка сказаў, што не хацеў бы пакінуць свайму пераемніку цяперашнюю Канстытуцыю. «Што неабходна змяніць у Канстытуцыі?» — спытаў Марзалюк.

«Я магу казаць толькі пра раздзелы 3 і 4 аб правядзенні выбараў і рэферэндумаў, там сапраўды ёсць састарэлыя нормы. Яны не замінаюць праводзіць выбары, але можна памяняць. Там ёсць нормы з яшчэ савецкай сацыялістычнай, нават сталінскай, Канстытуцыі. Гэта норма аб абмежаванні выбарчых правоў грамадзян, якія знаходзяцца пад арыштам да вынясення прысуду. То бок фармальна невінаватыя людзі не ўдзельнічаюць у выбарах. Але парадокс: яны могуць вылучацца кандыдатамі ў прэзідэнты і дэпутаты, ніякіх абмежаванняў няма», — кажа Ярмошына.

Сапраўды, быў выпадак у 2006 годзе, калі з СІЗА кандыдатам у прэзідэнты спрабаваў стаць палітвязень Сяргей Скрабец.

Старшыня ЦВК сказала, што састарэла паняцце «працоўныя калектывы», якія могуць вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. «Гэта паняцце працоўныя калектывы адсутнічае цалкам у грамадзянскім заканадаўстве. Няма ніводнага закона, які дае расшыфроўку, што такое працоўны калектыў. Увесь свет адышоў ад гэтага: вытворчасць і палітыку не блытаюць», — расказала ў эфіры старшыня ЦВК.

«Калі мы хочам перайсці да змешанай выбарчай сістэмы, прапарцыйнай выбарчай сістэмы, то нам трэба адыходзіць ад інстытута адклікання дэпутатаў. Пакуль ён існуе, у нас немагчыма ўвесці партыйныя спісы», — адзначыла Ярмошына.

У сваю чаргу Ігар Марзалюк сказаў, што заканадаўчая ўлада павінна ў будучыні браць большыя паўнамоцтвы на сябе. Таксама ён падкрэсліў, што парламент мусіць быць дыскусійнай пляцоўкай.

«Нам трэба пераходзіць на больш канкрэтнае мясцовае самакіраванне. Я даўно выступаю за тое, каб сельскія і пасялковыя саветы былі скасаваныя. Гэта чыста дэкаратыўныя пасады. Я выступаю за тое, каб мы абіралі кіраўнікоў гэтых органаў. Гэта будзе адначасова і выканаўчая, і прадстаўнічая ўлада ў рэгіёне. Давайце паглядзім, як гэта пойдзе. Калі добра, то можа мы пяройдзем на ўзровень раёнаў, гарадоў. І ў нас будуць абраныя мэры», — адзначыла кіраўніца Цэнтравыбаркама.

Марзалюк падтрымаў гэтыя словы Ярмошынай. Маўляў, чалавек будзе лепш працаваць, калі будзе адчуваць, што ён абраны народам, а не прызначаны.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930