Знайсці
24.05.2019 / 12:105РусŁacБел

Юнкер: Грэцыя нахлусіла са статыстыкай, каб увесці еўра

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild прызнаўся, што ўлады Грэцыі ў 2001 годзе нахлусілі са статыстыкай, каб уступіць у Еўразону.

«Еўра — наша агульная валюта і гэта незваротна. Валютны саюз павінен быць устойлівым, мацнейшы чым шлюб, інакш ніхто не паверыць у гэта. Вось чаму мы павінны быць максімальна ўважлівыя пры прыёме новых краін у Еўразону. Гэта праўда, што ў 2001 годзе Грэцыя стала членам аб'яднання пасля падтасоўкі статыстычных звестак», — заявіў кіраўнік Еўракамісіі.

Юнкер прызнаўся, што да гэтага часу вінаваціць сябе ў тым, што гэта адбылося. У 2001 годзе Юнкер быў міністрам фінансаў Люксембурга і выступаў катэгарычна супраць таго, каб агульнаеўрапейскі статыстычны орган займаўся статыстыкай нацыянальных эканомік. Зараз, на пасадзе кіраўніка Еўракамісіі, Юнкер прызнае, што гэта была памылковая пазіцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930