Знайсці
24.05.2019 / 10:243РусŁacБел

Лукашэнка: Трэба прымаць жорсткія санкцыі да інвестараў за зрыў абавязацельстваў

Да інвестараў, якія зрываюць свае абавязацельствы, неабходна ўжываць жорсткія санкцыі. Гэтага запатрабаваў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час азнаямлення з добраўпарадкаваннем і развіццём тэрыторый, прылеглых да кальцавой аўтадарогі вакол Мінска, піша БелТА

«Хачу папярэдзіць: калі з інвестарам дамовіліся, ён павінен выконваць свае абавязацельствы. Калі не — павінны прытрымлівацца жорсткія санкцыі. А то ў нас так: калі не атрымалася, давайце пойдзем да прэзідэнта — перапрафілюем. Хопіць займацца гэтым перапрафіляваннем. Не зрабіў - будзь добры несці адказнасць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што тэрміны будаўніцтва і вонкавага добраўпарадкавання аб'ектаў ні ў якім разе не павінны перавышаць трох гадоў. «Гэта тычыцца і дамоў, і іншых аб'ектаў, якія будуем. Што гэта за справа: вёска як вёска, вуліца як вуліца — не, нейкі інвестар узяў зямлю і развёў будоўлю на пяць-сем гадоў. Машыны туды едуць — пыл, бруд. Гэта ненармальна. Калі ты хочаш пабудаваць дом або нейкі аб'ект — калі ласка, вось табе ўчастак, ты падрыхтуйся для таго, каб можна было будаваць (перш за ўсё фінансава), і максімум за тры гады пабудуй аб'ект, зрабі добраўпарадкаванне. Унутры можаш нават не рабіць — гэта твая справа. Галоўнае, каб вонкава было нармальна, добраўпарадкавана і людзям не перашкаджала», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера