Знайсці
23.05.2019 / 20:552РусŁacБел

«Вінаватая мне за час, што правялі разам». Былы сужыцель скраў у магілёўкі тэхніку на 3400 рублёў

З кватэры 42-гадовай магілёўкі знік тэлевізар, ноўтбук і гульнявая прыстаўка з трыма ключамі. Агульную шкоду ацанілі амаль у 3400 рублёў. Жанчына падазравала, што рэчы забраў былы сужыцель — дзверы адчынілі ключом.

35-гадовы беспрацоўны прыяцель магілёўкі, расстаўшыся з ёй, забраў ключ ад кватэры, а пасля чакаў моманту. Ведаючы прыблізны расклад гаспадыні кватэры, ён дачакаўся, калі яна сыдзе, і пасля гэтага вынес дарагія рэчы. Свае паводзіны аргументаваў тым, што жанчына «яму вінаватая за час, праведзены разам».

Падазраванага затрымалі. Раней ён быў неаднаразова судзімы за рабаванні, крадзяжы і махлярства. Выкрадзенае часткова канфіскавалі. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

mogilevnews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930