Даслаць навіну
Знайсці
23.05.2019 / 17:34 34

Качанава сустрэлася з цыганамі Магілёва, каб папрасіць прабачэння

Павялічыць выяву

Па даручэнні Лукашэнкі кіраўніца ягонай адміністрацыі Наталля Качанава сёння ў Магілёве сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовай цыганскай дыяспары, паведамляе БелТА.

Нагодай для размовы сталі скаргі на праверкі па факце гібелі інспектара ДПС Яўгена Патаповіча. Лукашэнка накіраваў Качанаву для грунтоўнай гутаркі.

Наталля Качанава папрасіла прабачэння ў мясцовай дыяспары, калі сапраўды падчас расследавання абставінаў справы былі факты некарэктных дзеянняў.

Таксама Качанава акцэнтавала ўвагу, што па ўсіх скаргах і зваротах будуць праведзены разборы, і асабліва адзначыла, што міжэтнічны мір і згода ў нашай краіне з'яўляюцца безумоўным прыярытэтам.

Паехаць на размову ў аблспажыўсаюз (там у актавай залі была прызначаная сустрэча) змаглі каля 30 цыганоў — іх дэлегавала дыяспара, паведаміў Tut.by. Сустрэцца з людзьмі, мяркуючы па таблічках у прэзідыуме на сцэне актавай залі, павінны былі кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант, памочнік прэзідэнта па рэгіёне Міхаіл Русы, губернатар Магілёўшчыны Леанід Заяц, мэр Магілёва Уладзімір Цумараў, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і кіраўнік УУС Магілёўскай вобласці Ігар Шчарбачэня.

Аднак потым шыльды з прозвішчамі Шуневіча і Эйсмант прыбралі.

На сустрэчы з цыганскай дыяспарай прадстаўнікоў МУС не было.

Чытайце таксама: Шуневіч: У мяне няма ні нагоды, ні падставаў выбачацца перад цыганамі

«Усіх мужчын закрылі, пасёлак стаіць пусты!» — пасля забойства даішніка ў Магілёве міліцыя масава затрымлівала цыганоў РЭПАРТАЖ

Цыганскі барон Магілёва: Пад вартай цяпер каля сотні чалавек

У Магілёве пачалі вызваляць мясцовых цыганоў, затрыманых у дзень забойства супрацоўніка ДАІ

«Цыганскага следу зусім магло не быць». Былы следчы Волчак — пра расследаванне забойства інспектара ДАІ

Асноўная версія СК: 22-гадовы даішнік Яўген Патаповіч здзейсніў суіцыд

2
Vox Populi / адказаць
24.05.2019 / 08:38
Я б на месцы Лукі задумаўся, яго падначалены не выконвае яго загад! Трэба знімаць нафіг!)
2
Грек / адказаць
24.05.2019 / 10:24
Vox Populi, я,вось што скажу, трэба было б адправiць туды самаго Шунявага, няхай бы сам разьбiрауся і прабачэння прасiу бы, але як кажа гэты дурань няма прычыны у яго!
0
Vox Populi / адказаць
24.05.2019 / 12:17
Грек, Ну дык з артыкула вынікае, што Шуневіча і накіравалі туды загадам, нават таблічку з яго прозвішчам паставілі, але ён не выканаў загад і не паехаў.. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31