Знайсці
23.05.2019 / 16:01РусŁacБел

Стваральнікі валошкавага марозіва шукаюць уладальніцу васільковых вачэй. Ёй падораць клумбу і яшчэ шмат усяго

«Белы полюс» шукае дзяўчыну, якой падорыць цэлае васільковае поле. За права стаць тварам брэнда і гаспадыняй 250-метровай васільковай клумбы ў Батанічным садзе, а таксама атрымаць гадавы запас марожанага «Валошка» можа пазмагацца кожная ўладальніца васільковых вачэй ад 18 да 25 гадоў.

Для гэтага трэба запоўніць заяўку, размясціць у інстаграм-профілі сваё фота з хэштэгам #явалошка да 31 траўня і чакаць, што журы конкурсу — Міс Еўропа Марыя Васілевіч і прафесійны фатограф — абярэ менавіта вас.

30 красавіка на ўваходзе ў мінскі Цэнтральны батанічны сад з'явілася васільковае поле памерам у 250 квадратных метраў. Віноўнік клумбы такіх вялікіх памераў — брэнд «Белы полюс», які 13 мая прэзентаваў марозіва «Валошка». Па словах ініцыятара праекта, прыкладна 250 квадратных метраў васількоў спатрэбіцца, каб накарміць кветкавым марозівам усіх наведвальнікаў батанічнага саду на працягу дня.

Васільковае поле назавуць у гонар дзяўчыны, якая любіць кветкі не менш за марожанае. Гераіня зможа сама прыдумаць назву клумбе, а калі расліны ўзыдуць, «Белы полюс» падорыць дзяўчыне серыю фатаграфій на фоне тысяч блакітных кветак ад прафесійнага фатографа. Увесь сезон гаспадыня васільковых плантацый зможа прыходзіць да сваёй клумбы і іншых аранжарэй Батанічнага саду па безлімітным абанеменце. У дзяўчыны таксама будзе магчымасць даглядаць кветкі і паліваць іх, але прымушаць яе да гэтага ніхто не збіраецца: поле даглядаюць работнікі Батанічнага саду.

Акрамя валошкавага поля ў цэнтры сталіцы, фатаграфій і сезоннага безліміту ў Батанічны сад, дзяўчына атрымае запас марожанага на цэлае лета — 100 пачкаў «Валошак». Каб пазмагацца за гэтыя прызы, блакітнавокай беларусцы трэба выкласці ў інстаграм сваё фота з хэштэгам #явалошка і запоўніць анкету, напісаўшы кароткую матывацыю і адказаўшы на тры простыя пытанні аб васільках. Імя пераможцы члены журы і стваральнікі марожанага «Валошка» абвесцяць у інстаграм-профілі @belypolus 5 чэрвеня.

Даведка

Васільковае марозіва «Белы полюс Валошка» — пламбір з даданнем кветак васілька і насення лёну ў жытнім кубачку. Васілёк, жыта і лён — папулярныя культурныя сімвалы Беларусі: сёння, як і тысячы гадоў назад, яны кожны год прарастаюць на мясцовых палях. Задумка вытворцаў — стварыць нацыянальны дэсерт, які турыст паспрабуе толькі ў Беларусі і ў літаральным сэнсе адчуе краіну на смак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера