Знайсці
23.05.2019 / 15:598РусŁacБел

Маштабная топлес-вечарына закончылася масавай бойкай ВІДЭА

На трохдзённым пляжным фестывалі Go Topless («Застанься топлес») у горадзе Галвестан, Тэхас, успыхнула масавая бойка. Відэа з месца падзей публікуе The Sun.

На кадрах відаць, як маладыя людзі выскокваюць з джыпаў і кідаюцца адзін на аднаго. Іншыя ўдзельнікі мерапрыемства, уключаючы дзяўчат, спрабуюць іх разняць, астатнія здымаюць тое, што адбываецца на смартфоны. Па дадзеных выдання, шэсць чалавек пацярпелі, ім была аказана медыцынская дапамога.

Паведамляецца, што за тры дні былі арыштаваныя 125 чалавек. Іх затрымалі за бойкі, кіраванне ў нецвярозым стане і крадзяжы. Некаторыя сталі віноўнікамі ДТЗ.

Пасля здарэння 18 тысяч чалавек падпісалі петыцыю супраць арганізацыі фестывалю Go Topless у 2020 годзе.

Go Topless — фестываль у ЗША, удзельнікі якога праходзяць на джыпах паласу перашкоды, уключаючы кіраванне па вадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930