Знайсці
23.05.2019 / 15:5615РусŁacБел

Нацбанк купіў Audi A8L за 304 000 рублёў і яшчэ ашчадзіў 

Стала вядома, што ў Нацбанка з'явілася дарагая машына Audi A8L за 304 000 рублёў, на гэта першым звярнуў увагу Telegram-канал «Эканоміка», набыццё адбылося яшчэ ў 2018-м, пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацбанка. 

Аўтар канала заўважае, што ў краіне дзейнічае закон, згодна з якім чыноўнікі не могуць купляць аўто, даражэйшае за $25 тысяч, калі іншае не дазволена асабіста кіраўніком дзяржавы. Відаць, гэта акурат той выпадак. 

Што гэта за машына? 

«Дазвольце сабе непераўзыдзеную раскошу з Audi A8L», — вось так гаворыцца на сайце вытворцы. 

У машыны маса важных функцый, напрыклад: у ёй ёсць высокадакладныя святлодыёды, якія здольныя стварыць «разнастайныя сцэнары падсвечвання салона», або дадатковыя пастаўкі пад ногі, якія «робяць масаж ступняў». 

Таксама са справаздачы банка вынікае, што на закупе транспартных сродкаў Нацбанк ашчадзіў 12 000 руб ад планавых асігнаванняў. 

Прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка цяпер у камандзіроўцы, таму не здолеў аператыўна патлумачыць «Нашай Ніве» патрэбу закупу аж настолькі дарагой машыны. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930