Знайсці
23.05.2019 / 15:5811РусŁacБел

Парадоксы ўкраінскай дэмакратыі: на сайце Зяленскага сабралі подпісы за яго адстаўку

На афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны зарэгістраваная петыцыя за яго адстаўку. Галасы набіраюцца літаральна на вачах — за той час, колькі пісаўся гэты караценькі тэкст, падпісалася больш за тысячу чалавек.

У выніку петыцыя, створаная толькі ўчора, ужо набрала 25 тыс. галасоў, патрэбных для таго, каб быць прынятай да разгляду. 

Стваральнікі петыцыі сцвярджаюць, што галасаванне за Зяленскага было чыста пратэсным і ён насамрэч нібыта не мае падтрымкі 73% выбарцаў.

Зяленскі не мае бачання канкрэтнай дарогі для краіны і маральных абавязкаў перад народам — таму павінен сысці ў адстаўку.

Цяпер, калі петыцыя набрала патрэбную колькасць галасоў, прэзідэнт мусіць яе афіцыйна разгледзець і даць публічны адказ на сайце, а таксама ў пісьмовым выглядзе аўтару петыцыі.

Кіраўнік дзяржавы мае права як падтрымаць петыцыю, так і адмовіць у патрабаваннях, выкладзеных у ёй. Такім чынам, збор подпісаў за адстаўку Зяленскага на прэзідэнцкім сайце можна разглядаць хутчэй як палітычны жарт. «Рассмяшы коміка», як той казаў.

Руслан Гаёк

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера