Знайсці
23.05.2019 / 18:3149РусŁacБел

Мова наша. Як па-беларуску будзе «сцерва»?

«Паважаныя мовазнаўцы, падкажыце, як па-беларуску называецца шкодная жанчына? Не ў сэнсе лаянкі, а каб падкрэсліць асаблівасці характару (тое, што па-руску «стерва»)», — запытаўся ў суполцы «Толькі пра мову» адзін з удзельнікаў. 

Што прапаноўвае шаноўная публіка?

Вось пісьменнік Валер Гапееў лічыць, што праблемы такой не існуе: «Сцерва — агульнаславянскае слова. То чаму нельга пісаць у беларускай мове?» — і прыводзіць артыкул са слоўніка: «Сте́рва ж., сте́рво «падаль» (Даль), укр. сте́рво, блр. сце́рва, др.-русск. стьрва ж., стьрвь ж. «труп», русск.-цслав. стьрвь νεκρός (Срезн. III, 586), болг. стръв, сербохорв. стр̑в м., словен. stȓv, род. п. -ȋ, ж., «жердь в стогу», ostȓv «сухое дерево для насаживания снопов», польск. ścierw, ścierwo «падаль», в.-луж., н.-луж. śćerb — то же». 

Шмат хто ўзгадвае слова «лярва», але адна з удзельніц суполкі ўдакладняе: «Лярва — гэта больш пра лянівую. Мой дзед асабліва любіў гэтае слова і часта выкарыстоўваў». Іншая жанчына дае крыху адрознае тлумачэнне гэтай абразы: «Лярва — гэта гуляшчая жанчына. Яна з мужа ўсю жыццёвую энергію высмоктвае».

Вольга Кузьміч прывяла вычарпальны пералік з мовы вёскі Мосар Ушацкага раёна: «Нялюдская, праціўная, зайздрослівая, дрынданутая, звяглівая…».

Гучаць яшчэ варыянты: язва, вэрла, пэхавая, зараза, паскуда, падла, шэльма. 

А які варыянт можаце прапанаваць вы, як у вас называлася «нахабная, бессаромная жанчына», «сцерва»? Пакідайце каментары. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930