Знайсці
23.05.2019 / 14:333РусŁacБел

Генпракурор падлічыў страты Беларусі ад карупцыі

Пра гэта Аляксандр Канюк заявіў, прадстаўляючы ў парламенце антыкарупцыйны дэкрэт №3, піша Tut.by.

Па дадзеных генпракурора, штогод улічваецца каля 2 тысяч карупцыйных злачынстваў, да адказнасці прыцягваецца каля тысячы службовых асоб.

У мінулым годзе колькасць улічаных карупцыйных дзеянняў павялічылася на траціну.

— Распаўсюджаныя факты хабарніцтва, службовых крадзяжоў, злоўжыванняў, перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў. Па улічаных карупцыйных злачынствах устаноўлены матэрыяльная шкода ў суме 22 мільёны рублёў, які пакрыты ў суме 11,5 млн. На маёмасць абвінавачваных і іншых асоб накладзены арышт у суме звыш 30 мільёнаў рублёў, што дасць магчымасць забяспечыць пакрыццё шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930