Даслаць навіну
Знайсці
23.05.2019 / 13:35 21

17 месцаў у Беларусі, дзе можна бясплатна ўзяць налепкі з «Пагоняй»

У межах грамадскай акцыі #ПагоняПобач, якая была абвешчана на платформе molamola.by, беларусы сабралі ўжо 1800 рублёў.

Як і абяцалі арганізатары акцыі, на сабраныя сродкі выпушчаны першы дзесяцітысячны наклад вінілавых налепак з гербам «Пагоня», якія цяпер кожны ахвотны можа ўзяць бясплатна ў 17 месцах і размясціць на сваім аўтамабілі, матацыкле, ровары, самакаце, ноўтбуку, тэлефоне ці іншай рэчы.

Павялічыць выяву

Акцыя працягваецца: на ўсе зноў і зноў сабраныя сродкі будуць друкавацца вялікія тыражы якасных вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду праз кавярні, крамы, клубы і грамадскія прасторы ў розных кутках Беларусі.

Што можаце зрабіць вы?

Павялічыць выяву

  1. Узяць сабе ды сябрам налепкі ў тых месцах, дзе яны ўжо з’явіліся. Спіс пунктаў апублікаваны тут.
  2. Сфатаграфаваць вашую налепку і з хэштэгам #ПагоняПобач расказаць пра акцыю ў сацыяльных сетках.

  3. Прапанаваць сваё месца для распаўсюду налепак (кавярня, крама, гандлёвая кропка ці любое іншае месца з дакладным графікам працы), форма для заяўкі тут.

  4. Падтрымаць акцыю на molamola.by, каб налепак і месцаў іх распаўсюду станавілася больш і больш. 5 вашых рублёў — гэта 50 аўто на дарогах Беларусі з налепкамі з «Пагоняй».

Нам хочуць даказаць, што герб «Пагоня» — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!

Адрасы першых 17 месцаў распаўсюду налепак:

Крама Symbal.by
г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, уваход з вуліцы
Час працы: 10:00 — 20:00, без выходных

Гульнявая прастора Quvalda
г. Мінск, вул. Куйбышава, д. 22, 1 паверх
Час працы: 11.00 — 22.00, без выходных

Офіс ActiveX
г. Мінск, вул. Будслаўская, д. 23/3, офіс 11
Час працы: 10.00 — 17.00, субота і нядзеля — выходныя

Крама «Імбрык»
г. Мінск, ГЦ «Купалаўскі», павільён 37 і 38 (пад Кастрычніцкай плошчай)
Час працы: 11:00 — 19:00, без выходных

Крама «Мой модны кут»
г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, пав. 333 (ГЦ «Маскоўска-Венскі»)
Час працы: 11:00 — 20:00, без выходных

Крама «Князь Вітаўт»
г. Брэст, вул. Савецкая, д. 55
Час працы: 10.00 — 21.00, без выходных

Кавярня «Шпаркі лось»
г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 22а, цокальны паверх
Час працы: 11.00 — 23.00, без выходных

Гандлёвы павільён «Мроя»
г. Гомель, вул. Сялянская, д. 41б (Цэнтральны рынак)
Час працы: 10.00 — 17.30, панядзелак — выходны

Цэнтр гарадскога жыцця 
г. Гродна, вул. Кірава, д. 3, памяшканне 6 
Час працы: 10.00 — 20.00, без выходных

Этнакрама «Цудоўня»
г. Гродна, вул. Кірава, д. 3, памяшканне 3.
Час працы: 11:00 — 20:00, без выходных

Крама «Адметнасць»
г. Гродна, вул. Кірава, 3 — 8/1
Час працы: 11.00 — 20.00, без выходных

Кавярня «Наша кава»
г. Гродна, вул. Замкавая, д. 11
Час працы: панядзелак-пятніца: 9.00 — 23.00, субота-нядзеля: 10.00 — 23.00

Арт-паб «Торвальд» 
Віцебск, вул. Талстога, д. 1
Час працы: 10.00 — 4.00, без выходных

Крама «Мой модны кут»
г. Пінск, вул. Леніна, 31-13
Час працы: панядзелак-субота: 11.00 — 19.00, нядзеля: 11.00 — 16.00

Цырульня «Мілана»
г. Ваўкавыск, вул. Міцкевіча, д. 27
Час працы: 9.00 — 18.00, без выходных

Ветдапамога Пружаны
г. Пружаны, вул. Заводская, д.16, офіс 13
Час працы: 9.00 — 18.00, без выходных

Забалоцкі сельскі дом культуры
Мінская вобл, Барысаўскі р-н, в. Забалоцце, зав. Зялены, д. 9
Час працы: 15.00 — 20.00, без выходных

Таксама налепкі можна замовіць поштаю ў любы пункт Беларусі і свету, але ў дадатак да асноўнай замовы праз сайт symbal.by.

3
Valadzimir / адказаць
28.05.2019 / 23:22
// Злрбны бурацін пісаў 28.05.2019 / 08:44  ... якая розніца, кім было ўтворана ВКЛ, люцічамі вашымі, ці балтамі, ці славянамі, калі яно было ўтворана ТУТ і пад тры стагоддзі існавала ТУТ?... // ........................................................................................................................
Калі Вам без розьніцы, кім было ўтворана ВКЛ і што гэта за народ, таямнічая літва, і калі Вам "да лямпачкі" той факт, што на адрэстаўраванай браме Ружанскага палацу на радавым гербе Сапегаў пад выглядам "Пагоні" размешчаны сучасны дзяржаўны герб Рэспублікі Ліетува (!) (мяркую, з падачы гаспадзіна Краўцэвіча), то гэта Ваша права. Але мне тады з Вамі, паўтару, дыскутаваць няма аб чым.
0
Злрбны бурацін / адказаць
29.05.2019 / 02:31
Valadzimir, то бок перыяд ВКЛ выкідаем і некаму аддаем. Летувісам, тым люцічам, ці некаму яшчэ. Сабе нічога ня трэба. Вось яна, дэструктыўная сутнасць вашага "ліцьвінства".
1
Че / адказаць
30.05.2019 / 01:46
Максим Дизайнер, у беларусi не трымаюць зла на юродзiвых)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31