Даслаць навіну
Знайсці
23.05.2019 / 13:50 15

У Маскве памочнік пракурора любіў гей-гульні з БДСМ — скончылася кепска

Цела 22-гадовага памочніка пракурора Бутырскага міжраённага пракурора (Масква, Расія) Дзмітрыя Някрасава знайшлі 9 мая. Мужчына быў у сваёй хаце, у кайданках і з гальштукам у роце. Пазней высветлілася, што ў жыцці маладзёна жорсткі сэкс і наркотыкі былі шараговай з’явай.

Павялічыць выяву

Дзмітры Някрасаў

Пачалося расследаванне. Стала вядома, што Някрасаў быў геем, які захапляўся БДСМ. Першапачатковай версіяй і была смерць падчас сэкс-гульняў. Следчыя знайшлі нават каханка Някрасава (які, дарэчы, таксама аказаўся работнікам пракуратуры), але ён, здаецца, не быў датычны да гісторыі.

Таксама высветлілася, што памочнік пракурора не грэбаваў і наркотыкамі. Суседзі распавядалі, што мужчына нярэдка ладзіў дома гей-оргіі, выклікаючы прастытутак мужчынскага полу.

Тэлеграм-канал MASH паведамляе, што праблемы ідуць з дзяцінства Някрасава. Яго нібыта згвалтавалі ва ўзросце 11 гадоў у царкоўна-прыходскай школе, распавяла яго маці.

Праз некалькі дзён затрымалі аднаго з двух падазраваных у забойстве Някрасава. Гледзячы па ўсім, памочніку пракурора сапраўды паабяцалі цікавы сэкс, але скончылася ўсё зусім не оргіяй.

Следчыя лічаць, што Андрэй Глухіх і Максім Лунегаў з Пермі былі «спецыялістамі» па сэкс-меншасцях. Знаёміліся ў інтэрнэце, прыходзілі ў госці і рабавалі — у апошні раз задушылі якраз памочніка пракурора. Потым забойцы спрабавалі інсцэніраваць смерць у выніку уцех, сцягнулі ўсё адносна каштоўнае (электронныя цыгарэты, ноут, курткі, пінжакі, бутэльку віскі і трохі грошай) і збеглі. Але не надта паспяхова. Лунегаў ва ўцёках, Глухіх у руках паліцыі — яго чакае суд і лагерная рамантыка.

NN.by

6
Закон бумеранга / адказаць
24.05.2019 / 10:22
Гэта проста называецца гей-эвалюцыя)) Спачатку проста гей, а потым гей-бдсмсчык. Гей-дэградацыя) хай прабачаць мяне нашы талерантныя грамадзяне)
0
алесь менски / адказаць
26.05.2019 / 23:07
bane,мальчик гей.
0
Кирилл Грудницкий / адказаць
27.05.2019 / 22:39
Вас что-то удивляет? А я полагаю это весьма характерным случаем,касательно всей власти в "братском государстве"....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31