Знайсці
23.05.2019 / 12:232РусŁacБел

Падчас расследавання забойства ў Юравічах ускрылася многае

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне рэзананснай крымінальнай справы ў дачыненні да трох жыхароў аграгарадка Юравічы Калінкавіцкага раёна, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў. Старэйшаму на момант злачынстваў было 25 год, астанім двум удзельнікам — 20 і 17 год. 

У ноч з 3 на 4 лістапада 2018 года ў аграгарадку Юравічы абвінавачаныя на добрым падпітку зайшлі ў дом да сямейнай пары. Зламыснікі нанеслі мужу і жонцы множныя ўдары па розных частках цела. Пасля гэтага яны збілі суседа пацярпелых, які апынуўся побач з месцам злачынства. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр у бальніцы. На шчасце, муж і жонка выжылі.

У ходзе следства аказалася, што ёсць і іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачваных.

Стала вядома, што ў сакавіку мінулага года двое з іх на вуліцы аграгарадка збілі мясцовага жыхара тапарышчам. У кастрычніку двое зламыснікаў, ужо ў іншым складзе, «запрасілі ў госці» іншага аднавяскоўца, збілі рукамі і нагамі і замкнулі для застрашвання ў падполлі. У тым жа месяцы самы старэйшы з абвінавачаных згвалціў аднавяскоўку.

На падставе ўсіх сабраных па справе доказаў дзеянні 25-гадовага абвінавачанага кваліфікаваны следствам як:

- замах на забойства дзвюх і больш асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб;
- забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асоб, асобай, якая раней учынiла забойства;
- уцягванне непаўналетняга ва ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў;
- асабліва злоснае хуліганства;
- згвалтаванне;
- гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару;
- незаконныя набыццё, нашэнне састаўных частак агнястрэльнай зброі;
- незаконныя набыццё, захоўванне выбуховых рэчываў.

Дзеянні 20-гадовага абвінавачанага кваліфікаваныя як:

- замах на забойства дзвюх і больш асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб;
- забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асоб, асобай, якая раней учынiла забойства;
- уцягванне непаўналетняга ва ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў;
- асабліва злоснае хуліганства.

Дзеянні 17-гадовага абвінавачанага кваліфікаваныя як:

- замах на забойства дзвюх і больш асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб;
- забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асоб, асобай, якая раней учынiла забойства;
- асабліва злоснае хуліганства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера