Знайсці
23.05.2019 / 11:5911РусŁacБел

Лукашэнка: У лесе мала парадку

Аляксандр Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у лясной галіне. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы віцэ-прэм'ера Уладзіміра Дворніка і старшыню Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава з дакладам аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў, перадае БелТА.

«Трэба ўдваіх сабрацца і вызначыцца з Міністэрствам лясной гаспадаркі, як будзем жыць далей. Гэта падарунак прыроды. Але мы ставімся да леса кепска. Я бываю часта (не толькі пралятаю — я зверху таксама бачу, што адбываецца) у лесе і гляджу, як працуюць нашы леснікі. Ні па пасадках, ні своечасова спілаваць лес для таго, каб яго перапрацаваць, ні дарог … Увогуле, мала парадку. Мы проста безадказна ставімся да гэтага дару прыроды. Гэта найвялікшы дар! Я ўжо не кажу пра эканоміку. Амаль 40 % тэрыторыі — лес. І трэба скарыстацца гэтым рэсурсам. Гэта добрая сыравіна. А вы там напілавалі дзесьці лесу, нават ужо журналісты выявілі, і не можаце яго перапрацаваць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера