Знайсці
22.05.2019 / 21:58РусŁacБел

Вялікі пажар на Вілейшчыне. Згарэлі два дамы, гараж і пяць хлявоў

Вялікі пажар у вёсцы Варонічы Крывасельскага сельсавета здарыўся ўчора, 21 мая. У Вілейскі РАНС пра гэта паведамілі ў 10.42.

— Паведамленне пра пажар мы атрымалі з Цэнтра аператыўнага кіравання Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, — расказаў карэспандэнту галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзяніс Гаўрышчук. 

Па яго словах, гаспадыня дома №17 па вуліцы Цэнтральнай, у двары якога пачаўся пажар, адразу патэлефанавала дачцэ ў Мінск. А тая, набраўшы 101, трапіла да сталічных ратавальнікаў.

Калі на месца пажару прыехала першае аддзяленне, яны паведамілі калегам, што па адрасе: Цэнтральная, 17 гарыць дом і хлеў. А на Цэнтральнай, 22 — дом, хлеў і гараж пад адным дахам і яшчэ тры хлявы, што стаяць на двары асобна.

Першае аддзяленне папрасіла у калег дапамогі. У выніку, акрамя вілейскіх спецыялістаў, да тушэння пажару далучыліся ратавальнікі з Мядзела.

Людзі не пацярпелі. У доме №17 жыла гаспадыня. Дом №22 выкарыстоўвалі як лецішча. У ім гаспадароў не было.

Прычыну пажару высвятляюць.

Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера