Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2019 / 21:56 8

«Гэта не гаўно, а пылок»: прыбіраць смярдзючую субстанцыю са Свіслачы не будуць

«Гэта не гаўно, гэта — пылок. Проста яго сагнала ў кучу, ён сабраўся і пачаў падгніваць. Таму і смурод такі», — так работнік «Мінсводаканала» патлумачыў Еўрарадыё, чаму ў раёне кавярні «Маяк» на беразе Свіслачы ўжо амаль тыдзень стаіць, скажам так, непрыемны пах.

Ярка-зялёную ваду ўздоўж берага і смурод мясцовыя жыхары заўважылі 18 траўня. Увечары таго ж дня на месца прыехала некалькі машын МНС, уключаючы машыну хімічнай бяспекі. Ратавальнікі аператыўна абгарадзілі налёт, які з'явіўся, а супрацоўнікі Санэпідэмстанцыі ўзялі пробы рэчыва. Субстанцыя знаходзіцца каля берага ракі да гэтага часу. І да гэтага часу смярдзіць.

Павялічыць выяву

Як распавёў Еўрарадыё начальнік вытворчасці па эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы «Мінскводаканала» Васіль Бабей, субстанцыя не ўяўляе небяспекі — гэта пацвердзіла экспертыза Санэпідэмстанцыі. Аднак нягледзячы на непрыемны пах, прыбіраць яе не будуць па некалькіх прычынах:

«На ваду нельга выходзіць, таму што нераст. Гэта па-першае. А субстанцыя — гэта пылок і пыл. Вада мае такую ўласцівасць — да яе ўсё прыліпае. Гэтую субстанцыю і сабраць нельга — яна прасочваецца праз падхватнікі. Гэта па-другое».

Застаецца толькі чакаць, калі субстанцыя знікне сама. Колькі ж гэта можа заняць часу?

«Гэта ўсё пройдзе вельмі нават хутка. Залежыць, вядома, ад умоў надвор'я: калі будзе навальніца і дождж, то адразу ўсё змые. А так, думаю, праз тыдзень усё пройдзе. А цяпер стаіць спёка — няма дажджу», — працягвае Васіль Бабей.

Аналагічная сітуацыя назіраецца на берагах Свіслачы і ў іншых раёнах сталіцы. Напрыклад, смярдзючую субстанцыю можна выявіць пад мостам у скверы Старосцінская слабада, у раёне гасцініцы «Юбілейная». Па словах відавочцаў, яна там знаходзіцца ўжо трэці тыдзень. Сардэчна запрашаем у Мінск, турысты!

Еўрарадыё

4
Максим Дизайнер / адказаць
23.05.2019 / 12:09
Все правильно. Минск сливает в речку г, а хочет жить как на курорте. Нюхайте выхлопные газы своих корчей, каки из речки. Не обляпайтесь только, гарадския.
0
Жвір / адказаць
23.05.2019 / 13:46
Максим Дизайнер / Адказаць

U Žyrondzie i Sienie heta taksama zvyklaja zjava. Mienavita ū čas cvicieņnia roznych drevaū, asabliva sasny. Plyņ vynosic` heta vializnymi pasmami ū mora. 
0
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / адказаць
23.05.2019 / 21:24
Не, мужики, так не пойдёт! Вы давайте лучше у Рыгорыча спросите... вот когда он скажет, что белорусские коровы по уши в пыльце - тогда и признаем вот это пыльцой. А нет - ну, придётся, значит, убирать!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31