Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2019 / 20:11 6

У Курапатах зніклі яшчэ тры крыжы з боку рэстарана

Пра зьнікненьне крыжоў Свабодзе паведаміў адзін зь лідэраў пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим», сустаршыня БХД Павал Севярынец, піша «Радыё Свабода».

Павялічыць выяву

Фота: Надзея Бужан.

Зьніклі тры з чатырох белых крыжоў, якія стаялі за плотам на тэрыторыі Курапатаў з заходняга боку, дзе месьціцца рэстарацыя.

«Відаць, гэта было зроблена сёньня ў першай палове дня ці ноччу, бо трава і кветкі, якія былі вакол крыжоў, выкапаныя, але яшчэ не засохлі», — лічыць Севярынец.

Зьніклыя крыжы былі добра відаць ад уваходу ў рэстарацыю «Поедем поедим», а таксама з кальцавой аўтадарогі, адзначыў Севярынец.

«Альбо ўсё ж адбываецца горшае, пра што мы шмат разоў казалі, — што Курапаты па-ціхаму, па крыжу, але паступова зьнішчаць на загад уладаў. Альбо гэта нечая самадзейнасьць. Не выключаю, што і кагосьці з рэстарацыі, бо ад яе гэтыя крыжы былі добра бачныя, што называецца, мулялі вока, а цяпер ім стала «чысьцей». Але ў любым выпадку ніводзін факт вандалізму ў Курапатах да канца не расьсьледаваны, вось разбурэньне мэмарыялу і працягваецца», — мяркуе Павал Севярынец.

Атрымаць камэнтар у Бараўлянскім спэцлясгасе, які адказвае за тэрыторыю, не ўдалося — ніхто ня ўзяў слухаўку.

Радыё Свабода

0
Трактарыст-максімаліст / адказаць
22.05.2019 / 23:07
Брыдкая пачвара,
На могілкі каб усталяваць крыж трэба браць дазвол? Ооо! Мо і на вяселле трэба браць дазвол як на масавае мерапрыемства? Сябрам ўсё, ворагам закон!
0
меркаванне / адказаць
22.05.2019 / 23:31
Брыдкая пачвара, а дазвол у Карзінкіна браць? Толькі ён дае дазволы на ўсё, нават сабе, каб, напрыклад, Кольку па афіцыйных візітах цягаць. 
0
Зьмiцер / адказаць
23.05.2019 / 13:34
Сцежка ў Курапатах чымсьці нагадвае тыповы старажытнарымскі шлях пасля разгрому паўстання Спартака.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30