Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2019 / 18:04 20

Кася Камоцкая: «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» — гэта кніга пра «рускі мір»

Павялічыць выяву

На краўдфандынгавай платформе ulej.by збіраюць сродкі на выданне па-беларуску гратэскнага твора Сяргея Пясецкага, напісанага ў выглядзе дзённіка чырвонага афіцэра Зубава ў верасні 1939.

«Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» напісаныя ў Англіі ў 1948 годзе. У рамане аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповед ідзе ад першай асобы. У творы пісьменьнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы.

На беларускую мову твор пераклаў гарадзенскі пісьменнік Сяргей Астраўцоў.

«Кніга, якую раней успрымалі як нейкі шарж, сцёб, набыла надзвычайную актуальнасць, — кажа адказная за ініцыятыву Кася Камоцкая. — Сёння «рускі мір» яскрава і жахліва паказвае нам, што гэта не жарты. Галоўны герой рамана Мішка Зубаў, як і 80 гадоў таму, захоплівае чужыя тэрыторыі, таксама, як тады, забівае нязгодных, пагражае суседзям і ўсяму свету. Гэты твор сёньня надзвычай актуальны! 

Дата 17 верасьня 1939 года вельмі важная для Беларусі, але дагэтуль трактуецца па-рознаму. Што адбылося 17 верасьня — аб’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі ці пачатак Другой сусветнай вайны, вызваленне ці акупацыя? Мы аб’явілі збор сродкаў на выданне кнігі, якая напэўна не адкажа на гэтыя пытанні, але хаця б прымусіць нас узгадаць, асэнсаваць тое, што адбылося тады, і падумаць, што адбываецца з намі зараз».

1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
23.05.2019 / 15:44
Жвір,

Дамова ў Рызе, вядома, несправядлівая: пра гэта няраз пісалі й сучасныя польскія гісторыкі. Але калі б яе заключала Беларусь, а не Расія, то ваша заўвага была б на 100% правамернай. А так, палякі ўсё-ткі адсунулі свае межы далей на ўсход і ў тым ліку ўратавалі тысячы беларусаў ад Курапатаў. Рэжымы Пілсудскага і Ко ўсё-такі не параўнаць з рэжымам бальшавіцкіх забойцаў.
Усё ж пазнаецца ў параўнаньні.
0
Жвір / адказаць
23.05.2019 / 17:17
Лявон Баршчэўскі, heta nie mianaje sutnasci, i nie admianiaje nastupstvy, prosta dazvaliaje Vam paraūnoūvac` režymy dy ichnyja mietady. 
3
Воўка з Гародні / адказаць
24.05.2019 / 08:30
Лявон Баршчэўскі, у маіх бацькоў пры ,,Саветах" ( праўда пасля 45-га) з'явіўся ,,сацыяльны ліфт" - атрымалі магчымасць мець вышэйшую адукацыю , што пры РП для праваслаўных беларусаў з вёскі было немагчыма . Было пры Саветах многа чаго недапушчальнага і зусім абсурднага - таму і не вытрымаў СССР , разваліўся  . Ну а тое , што мы маем тое , што маем на сённяшні  день дзякуючы Саюзу - напэўна не вельмі дрэнна . 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30