Даслаць навіну
Знайсці
25.05.2019 / 13:23 5

Упершыню ў гісторыі ў пракат выходзіць 3D фільм па-беларуску: гэта легендарны «Тэрмінатар-2»

Прэм’ерны паказ «Тэрмінатара-2» па-беларуску адбудзецца 23 мая ў velcom cinema (Dana Moll, вул. Мсціслаўца, 11).

А 24-26 мая паказы працягнуцца ў кінатэатрах «Беларусь» (Раманаўская Слабада, 28) і velcom cinema. Культавае кіно агучана на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1.

У кінатэатрах будзе дэманстравацца абноўленая версія 2017 года ў 3D фармаце, створаная адмыслова да 25-годдзя фільма.

Квіткі можна набыць тут.

Павялічыць выяву

Стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідарам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з пастапакаліптычнай будучыні, тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць тэрмінатар старага пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яго фіналу залежыць лёс чалавецтва.

Зняты ў 1991 годзе «Тэрмінатар-2: Судны дзень» — гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да камп’ютарнай анімацыі і паказаў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно. У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі «Оскар» — у намінацыях «Найлепшы гук», «Найлепшы мантаж гуку», «Найлепшыя візуальныя эфекты» і «Найлепшы грым».

Нягледзячы на тое, што статуэтка за найлепшую мужчынскую ролю дасталася не «Тэрмінатару-2», крытыкі прызнаюць: гэта лепшая роля экс-губернатара Каліфорніі Арнольда Шварцэнэгера.

 

1
Aleh / адказаць
25.05.2019 / 14:25
litwin,да вы оптимист) 
4
Дэн чык / адказаць
25.05.2019 / 17:55
Гэта проста аматарскае агучванне.    ДУБЛЯЖ дзе, я вас пытаюся? Пыхi аж праз край...  Хоць на адзiн фильм дубляж будзе у гэтым стагоддзi ?
0
Pauliuk / адказаць
26.05.2019 / 12:21
Дэн чык, а вы разумееце колькі каштуе дубляж? Колькі каштуе ліцэнзія, якое трэба абсталяванне для гэтага? Трэба шчыра падзякаваць за зробленае і спадзявацца на дубляжную будучыню, якая з'явіцца, калі вырасце попыт. І самому штосьці рабіць, прынамсі прыходзіць і прыводзіць сваіх сяброў!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31