Знайсці
22.05.2019 / 17:312РусŁacБел

Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі

У Брэсце перапахавалі парэшткі 1 214 яўрэяў, знойдзеныя ў студзені-сакавіку 2019 года падчас будаўніцтва элітнага квартала ў цэнтры горада, піша «Брестская газета».

Жалобная цырымонія прайшла днём 22 мая на Паўночных могілках пад Брэстам ля памятнага знака, дзе раней былі пахаваныя рэшткі 1 549 яўрэяў, па-зверску закатаваных фашыстамі ў гады вайны.

Удзел у цырымоніі ўзялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі дыпламатычных місій Германіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі і іншых краін, члены яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і іудзейскіх рэлігійных грамад Ізраіля і Беларусі і іншыя.

«Цяпер на гэтым месцы мы робім перапахаванне часцінкі нашага сэрца, часцінкі сваёй магчымай будучыні. Шкада людзей. Шкада дзяцей, што не нарадзіліся. Кім бы яны ні сталі, калі б былі жывыя <…> Афіцыйна хачу заявіць: мы і надалей будзем працягваць у Брэсце работу па ўшанаванні ахвяраў Халакосту. Гэта нашы прынцыпы, гэта прынцыпы нашай дзяржаўнай палітыкі», — сказаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Кіраўнік Рады беларускіх грамадскіх аб'яднанняў і грамад Уладзімір Чарніцкі ад імя старшыні Сусветнага яўрэйскага кангрэса Рональда Лаўдара падзякаваў беларускім уладам за тое, што яны «пасля ўсіх хваляванняў наконт правядзення будаўніцтва на гэтым участку, узялі на сябе маральную адказнасць за забеспячэнне належнага годнага перапахавання больш за тысячу рэшткаў ахвяраў Халакосту», знойдзеных у цэнтры Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930