Знайсці
22.05.2019 / 17:159РусŁacБел

Суд забраў у Юрыя Чыжа мінскае «Дынама»

Сёння ў эканамічным судзе Мінска праходзілі слуханні па пазове галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама да мінскага «Дынама».

Суд задаволіў пазоў аб адмене рашэння ЗАТ «Дынама» Мінск аб выпуску 108 простых акцый, прынятае ў снежні 1999 года, калі «Трайпл», асноўным уладальнікам якога з'яўляецца Юрый Чыж, увайшоў у склад заснавальнікаў і атрымаў 40 акцый «Дынама».

Раней паведамлялася, што Юрый Чыж хацеў прадаць клуб за 1 мільён рублёў. Аднак перамовы з прадстаўніком бізнэсу былі безвыніковымі.

У канцы жніўня 2018 года ў «Трайпл» паступіла прапанова ад Мінгарвыканкама пра бязвыплатную перадачу акцый ЗАТ «Дынама-Мінск». На што «Трайпл» адказаў, што акцыі трэба забіраць на платнай аснове.

Рашэнне можа быць абскарджана цягам 15 дзён.

by.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031