Даслаць навіну
Знайсці
23.05.2019 / 10:15 45

З цэнтральнай плошчы Смаргоні канчаткова прыбралі помнік Леніну

А новае месца для яго выберуць самі смаргонцы.

Павялічыць выяву

Помнік Уладзіміру Леніну з цэнтральнай плошчы Смаргоні прыбралі месяц таму. Спачатку ішла гаворка пра тое, што помнік адновяць і вернуць на сваё месца. Але неўзабаве знеслі і п’едэстал да помніка.

Начальніца аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Ганна Джумкова патлумачыла, што помнік зараз сапраўды аднаўляюць.

«Гэты помнік не ўяўляе ніякай архітэктурнай ці іншай каштоўнасці. Ён зроблены з цэменту, які з часам пачаў разбурацца. Было два варыянты.

Або пакрываць помнік металам, але гэта вельмі дорага. І думаю, людзі б не зразумелі, каб мы выдаткавалі грошы на гэта. Сёння ёсць больш запатрабаваныя сферы, дзе патрэбныя бюджэтныя грошы.

Або рабіць фармоўку з цэменту. Пасля таго, як працы будуць завершаныя, мы вернем помнік, яго ніхто не будзе разбураць і знішчаць. Правядзем грамадскае абмеркаванне і разам са смаргонцамі вырашым, у якім месцы паставіць Леніна», — расказала Ганна Джумкава.

Што ж датычыцца плошчы, то яна моцна зменіць сваё аблічча.

«У лістападзе ў Смаргоні пройдуць абласныя «Дажынкі», таму да іх і плошчу, і горад у цэлым чакае сур'ёзны рамонт», — абяцае Ганна Джумкова.

Помніку Леніну на адноўленай плошчы месца не знайшлося.

Наталля Тур, фота shliah.by

0
RADAR / адказаць
28.05.2019 / 10:02
Срочна у Шклоу, каб каровы не гадзiлi, а там i да "светлага будучага" ужо недалека застанецца!!!
0
алесь менски / адказаць
28.05.2019 / 18:36
ура. Ленинов на свалку, по всей стране.
0
Унук партызана / адказаць
29.05.2019 / 21:14
vovik21.12, не-е, у нас не "бандероўская", мы ж "паліцайская" рэспубліка)) па іхняму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30