Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2019 / 14:05 8

Сотні сілавікоў прыйшлі на развітанне з транспартным пракурорам Анатолем Дудкіным ФОТЫ

У канцэртнай зале «Мінск» адбылося развітанне з былым транспартным пракурорам Беларусі Анатолем Дудкіным. Ён памёр ад анкалогіі на 55-годзе жыцця.

Павялічыць выяву

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Бялыніцкім раёне. Працаваў пракурорам Шклоўскага раёна (1995-1996), пракурорам Магілёўскай вобласці (1996-2007). У 2007-2014 Дудкін быў Беларускім транспартным пракурорам. У лістападзе 2014 года Беларуская транспартная пракуратура была ператворана ва ўпраўленне Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах, якое ён ўзначаліў.

За дзень да яго смерці памерла маці пракурора.

На развітанне з Дудкіным прыйшлі сотні чалавек.

Павялічыць выяву

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч і генеральны пракурор Аляксандр Канюк (у акулярах).

Павялічыць выяву

Былы міністр спорту Аляксандр Шамко (справа) цяпер уладкаваўся ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Павялічыць выяву

Старшыня федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў і былы віцэ-прэм'ер Аляксандр Папкоў.

Павялічыць выяву

Дырэктар Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Аляксандр Петраш.

Павялічыць выяву

Правей ад цэнтра — былы генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Фоты Надзеі Бужан

4
самый Серый / адказаць
22.05.2019 / 18:09
Вось цікава. Усё гэтыя людзі прыйшлі на пахаванне ў працоўны час. А ці бралі яны выходны за свой кошт? А мо пахаванне пракурора лічыцца важкай прычынай каб адсутнічаць на працоўным месцы?
0
Козік / адказаць
23.05.2019 / 00:11
Відаць, што чалавек сістэмы.  Пракуроры, яны, ведаеце, такія.  Нават пенсіі і ільготы ім ідуць асобным радком.  Гэта ж так трэба было "працаваць", што нікога не пасадзіў з "удзячных" грамадзян.  Да Рыгоравіча на пахаванне і то можа меней народу прыдзе..
3
bane / адказаць
23.05.2019 / 08:03
Пракурор памер ад "анкалогіі"-анкалогія гэта наступствы "Чарнобыля " а "чарнобыльскі шлях " у Менску у 2019 годзе -Забаранілі ! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30