Знайсці
22.05.2019 / 13:418РусŁacБел

Шасцёрка хуліганаў звязала ахвяру скотчам, вынесла ў калідор, цягалі па падлозе і біла па галаве

Здарэнне адбылося яшчэ ў красавіку мінулага года ў адным з інтэрнатаў, але пра яго стала вядома толькі ў маі гэтага года, паведамляецца на сайце міліцыі.

Аператыўнікі даведаліся пра здарэнне дзякуючы відэа ў сацсетках.

«Мы вывучалі асобу аднаго з прадстаўнікоў нефармальных груповак, які можа быць датычны да злачыннай дзейнасці. У яго інтэрнэт-акаўнце знайшлі відэа з гвалтам да навучэнца каледжа. Устанавілі асобы ўсіх удзельнікаў той падзеі і высветлілі абставіны канфлікту», — паведамілі ў міліцыі.

Аказалася, у пакоі інтэрната шасцёра навучэнцаў каледжа (усе 2000 і 2001 года нараджэння) заляпілі скотчам рот 19-гадоваму пастаяльцу, звязалі яго і вынеслі ў калідор. Ва ўсіх на вачах зламыснікі цягалі хлопца па падлозе і перыядычна білі яго па галаве.

Здзек знялі на відэа і выклалі ў інтэрнэт. Пацярпелы аказаўся сціплым чалавекам, таму папросту саромеўся расказваць пра здарэнне. Па гэтай жа прычыне, а таксама з-за страху помсты з боку крыўднікаў хлопец не паведаміў пра інцыдэнт у праваахоўныя органы.

Хуліганы выбралі ахвяру не выпадкова. Праз гвалт над ім, у тым ліку распаўсюджванне роліка ў інтэрнэце, навучэнцы хацелі зарабіць аўтарытэт, паказаць ўсёдазволенасць і сваю перавагу над іншымі.

У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па ч.2 арт.339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асоб). Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.

Цяпер праваахоўнікі правяраюць магчымую датычнасць зламыснікаў да іншых злачынстваў. Некаторыя з іх ужо асуджаны за крадзяжы, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне нацысцкай свастыкі і экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930