Знайсці
22.05.2019 / 13:2415РусŁacБел

Апублікаваныя першыя рэйтынгі на выбарах у Вярхоўную Раду: абсалютны лідар — «Слуга народу»

president.gov.ua

Больш за 70% украінцаў падтрымліваюць роспуск Вярхоўнай Рады і правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў. Пра гэта сведчаць дадзеныя маніторынгу электаральных настрояў, апублікаваныя на сайце сацыялагічнай групы «Рэйтынг».

Каля 58% украінцаў заявілі, што аддадуць перавагу новым палітычным сілам, 26% маюць намер галасаваць за ўжо прадстаўленыя ў парламенце.

Найбольшую падтрымку атрымала партыя новага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі «Слуга народа», якая пакуль не мае сваёй фракцыі ў Радзе - за яе маюць намер прагаласаваць 43,8%

Палітычная сіла лідзіруе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Акрамя таго, за яе гатовыя аддаць галасы яшчэ каля 11% выбаршчыкаў, чый фаварыт не стане ўдзельнічаць у выбарах.

Другое месца па папулярнасці ў грамадзян займае «Апазіцыйная платформа — За жыццё», палітсаветам якой кіруе прарасійскі палітык Віктар Медвядчук. Яна атрымала 10,5% галасоў. Трэцяе месца ў палітычнай сілы Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына» (7,3 працэнта).

Лідарам антырэйтынга стала партыя былога прэзідэнта «Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць». Амаль 52 працэнты рэспандэнтаў не прагаласуюць за яе ні пры якіх абставінах. Падтрымаць палітычную сілу гатовыя толькі 8,8 працэнта грамадзян, а таксама 3,1 працэнты ўкраінцаў, якія сімпатызуюць іншым партыям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930