Знайсці
22.05.2019 / 12:465РусŁacБел

Расійскія сілавікі затрымалі 32-гадовага беларускага бізнэсмена: «Вылечыў 11 тысяч здаровых людзей»

Па інфармацыі выдання «Коммерсант», МУС Расіі падазрае ўладальніка сталічнага шматпрофільнага медыцынскага цэнтра «Ф Клінікс» Паўла Фралова ў арганізацыі маштабнай, федэральнага ўзроўню афёры па аказанні дарагой, але цалкам непатрэбнай медыцынскай дапамогі.

Фралоў - грамадзянін Беларусі, які жыве ў Маскве. Па версіі паліцыі, падкантрольным Фралову дактарам у розных гарадах Расіі ўдалося «вылечыць» больш за 11 тысяч здаровых грамадзян і атрымаць з іх за гэта каля 1 мільярда расійскіх рублёў (больш за $15 мільёнаў). Прадстаўнікі бізнэсмена перакананыя, што той не меў дачынення да махінацый, а скаргі на яго былі ініцыяваныя канкурэнтамі.

Вядома, што Фралоў меў сетку медыцынскіх устаноў, якія дзейнічалі ў некалькіх гарадах Расіі.

Сілавікі лічаць, што з кол-цэнтраў Фралова тэлефанавалі старым, пераконвалі тых, што варта прайсці медагляд менавіта ў іх медклініках. Пасля ў кліентаў «знаходзілі» хваробы і пачыналі «лячэнне». Калі грошай у людзей не было, то супрацоўнікі клінік Фралова дапамагалі «пацыентам» аформіць крэдыты ў банках. Агулам пацярпела каля 11 тысяч чалавек.

Па справе затрымалі ўжо 25 чалавек — і затрыманні працягваюцца.

Затрымалі Фралова ў Маскве, пасля чаго адправілі ў Чувашыю, у горад Чабаксары. Там суд вырашыў змясціць Фралова пад варту на два месяцы. Справа ў тым, што мясцовыя следчыя падазраюць бізнэсмена ў махлярстве ў асабліва буйных памерах, ён можа сесці на 10 гадоў.

Адвакат Фралова сцвярджае, што яго кліент адкрыў толькі маскоўскую клініку, а пра дзейнасць іншых медцэнтраў — у тым ліку і чувашскага — не ведаў.

«Улічваючы міжрэгіянальны характар меркаваных злачынстваў, крымінальную справу з Чувашыі неўзабаве можа быць перададзена ў следчы дэпартамент МУС, дзе яго перакваліфікуюць на арт. 210 КК Расіі (арганізацыя злачыннай супольнасці або ўдзел у ёй)», — піша «Коммерсант». А гэта ўжо — да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера