Знайсці
24.05.2019 / 12:025РусŁacБел

Пяцёрка фаварытаў сыходзіць у адрыў, а «Гомель» і «Тарпеда» працягваюць прайграваць. Што нас чакае ў наступным туры вышэйшай лігі

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі. З серады па суботу пройдуць матчы дзявятага тура, а ў нядзелю адбудзецца фінал Кубка Беларусі.

Пасля матчаў папярэдняга тура на вяршыні табліцы аформілася пяцёрка каманд, якія пачалі адрывацца ад усіх астатніх. Калі прысутнасць у гэтым спісе брэсцкага «Дынама», БАТЭ і «Шахцёра» ні ў кога не выклікае здзіўлення, як і пяты радок «Тарпеда-БелАЗ», то вось бачыць у топе «Іслач» крыху нязвыкла. 

У прагнозах да восьмага тура мы пераацаналі «Віцебск» і мінскае «Дынама». Паўночная каманда патрапіла пад жорны «Іслачы», а «дынамаўцы» — пад дамінантны футбол «Шахцёра». Вынік абодвух матчаў — перамога гаспадароў з лікам 3:0.

Фота: ФК «Шахцёр».

«Энергетык-БДУ» на пару з «Мінскам» выдалі чарговы вясёлы матч. «Гараджане» зноў здолелі забіць тройчы і зноў адгуляліся ў самым канцы сустрэчы. 3:3 — пасля першых «сухіх» тураў «Мінск» прапускае катастрафічна шмат.

Цяпер да падзей дзявятага тура.

«Віцебск» — «Энергетык-БДУ»

Фіналісты кубка праводзяць свае матчы ў сераду. Так, «Віцебск» прымае на сваім полі мінскіх «студэнтаў». 

Як толькі ў віцебчукоў пачало ў чэмпіянаце нешта атрымлівацца, здарыліся 0:3 ад «Іслачы». Каб не псаваць сабе настрой перад хатнім фіналам, трэба перамагаць «Энергетык».

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр»

А вось у «Шахцёра» перадфінальны іспыт куды цяжэйшы — выезд у Жодзіна. «Тарпеда» ў суботу выдала трылер на пару з «Гомелем» і ў дададзены арбітрам час здабыла валявую перамогу.

Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ».

Не выключана, што Сяргей Ташуеў скарыстаецца вялікімі кадравымі магчымасцямі сваёй каманды, каб зберагчы лідараў перад фіналам кубка. Ці змогуць гэтым скарыстацца гульцы «Тарпеда»?

Прагноз «НН»: «Тарпеда» не саступіць.

«Дынама-Мінск» — «Іслач»

  • 24.05, 17:00. Мінск, стадыён «Трактар»

Дзіва дзіўнае: калі гэта ў гульні «Дынама» і «Іслачы» фаварытамі з'яўляліся не «дынамаўцы»?! У гэтым сезоне ўсё перавярнулася з ног на галаву.

Абсалютна не выключаем таго, што добра арганізаваная каманда Віталя Жукоўскага зможа перамагчы ў незразумелага «Дынама».

Прагноз «НН»: «Іслач» не саступіць.

БАТЭ — «Слуцк»

  • 24.05, 18:45. «Барысаў-Арэна»

«Слуцк» калісьці быў першай камандай, якую БАТЭ прыняў на сваім новым стадыёне. Тая гульня скончылася з лікам 3:0, і з той пары «Слуцк» для барысаўцаў — даволі камфортны госць. Менш за тры мячы гаспадары случчакам яшчэ не забівалі.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Дняпро» — «Гомель»

У «Гомеля» вялікія праблемы з абаронай. Каманда спраўна забівае мячы, але пастаянна прайграе.

«Дняпро» з апошніх пяці матчаў прайграў толькі адзін, а ў мінулым туры мог перамагчы ў Слуцку, але не змог утрымаць пераможны лік. 

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

«Мінск» — «Гарадзея»

  • 25.05, 16:15. Стадыён ФК «Мінск»

У мінулую пятніцу ў Гарадзеі праходзіў цукровы фестываль, часткай якога быў футбольны матч мясцовай каманды супраць «Славіі». Гарадзейцы здабылі другую перамогу ў сезоне, чым парадавалі сваіх заўзятараў.

«Мінск» усё ніяк не можа парадаваць сваіх нешматлікіх заўзятараў, застаючыся адзінай камандай без перамог. Нягледзячы нават на тое, што ў апошніх двух матчах каманда забіла 6 мячоў.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Славія» — «Тарпеда-Мінск»

  • 25.05, 18:15. Мазыр, стадыён «Юнацтва»

Мінскае «Тарпеда» на пару з «Гомелем» на сёння дзеляць незайздросны статус найгоршай каманды чэмпіянату. Шэсць тураў без перамог, пяць параз запар.

«Славію» можна назваць камандай-неспадзяванкай. Палешукі паказваюць даволі якасны футбол і справядліва знаходзяцца ў сярэдзіне табліцы. Таму фаварыт відавочны.

Прагноз «НН»: «Славія» пераможа.

«Дынама-Брэст» — «Нёман»

  • 25.05, 20:45. ДАСК «Брэсцкі»

Сёлета міжсезонне прайшло пад знакам судоў за Паўла Савіцкага паміж брэсцкім «Дынама» і «Нёманам». У выніку берасцейцы былі вымушаныя пагадзіцца на ўмовы гарадзенцаў.

Матчы паміж заходнімі камандамі і так носяць даволі прынцыповы характар, а цяпер градус супрацьстаяння мусіць стаць яшчэ вышэйшым.

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930