Знайсці
22.05.2019 / 10:293РусŁacБел

Прэзідэнцкія выбары ў Абхазіі перанеслі

Апазіцыянеры Абхазіі прынялі прапанову кіраўніка рэспублікі Рауля Хаджымбы перанесці дату прэзідэнцкіх выбараў з 21 ліпеня на 26 жніўня. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка апазіцыі.

Апазіцыя настойвала на тым, каб выбары перанеслі з лета на восень, з-за хваробы апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аслана Бжаніі. Яго родныя і прыхільнікі лічаць, што Бжанія мог быць атручаны.

20 мая апазіцыя пачала ў Сухумі акцыю пратэсту каля будынка парламента Абхазіі, запатрабаваўшы перанесці дату выбараў. Акрамя таго, апазіцыянеры перакрылі пад'езды да Сухумі па аўтамабільных трасах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930