Знайсці
21.05.2019 / 23:0410РусŁacБел

«Я паклаў ёй на горла калодку рыдлёўкі і стаў на яе». Пракурор просіць 11 гадоў для студэнта з Кіраўска за забойства аднагрупніцы

У Бабруйску заканчваецца судовы працэс па справе аб забойстве 19-гадовай Анастасіі Талыш, піша «Коммерческий курьер». Для абвінавачанага — 17-гадовага Валянціна Кухарава — пракурор запрасіў 11 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі.

Анастасія Талыш загінула 29 мая 2018 года. Цела дзяўчыны знайшлі толькі праз 8 дзён пасля яе знікнення. Праз два дні следства затрымала падазраванага — Валянціна Кухарава.

Па версіі следства, паміж аднагрупнікамі ўзнікла сварка па асабістых матывах. Падчас канфлікту Кухараў нанёс Насці траўмы, якія былі несумяшчальныя з жыццём. Труп дзяўчыны хлопец схаваў у расліннасці недалёка ад свайго дома.

Падчас следства Валянцін Кухараў прызнаў віну і апісаў жудасныя абставіны злачынства. «Пацярпелая ляжала на зямлі, я паклаў ёй на горла калодку рыдлёўкі і стаў на яе». Аднак на судзе ён адмовіўся ад гэтых паказанняў і цяпер віну адмаўляе. Па словах Кухарава, следства прымусіла яго агаварыць сябе з дапамогай ціску. Хлопец сцвярджае, што яму пагражалі адпраўкай у камеру да бадзяг.

Абследаванне на дэтэктары хлусні паказала, што Валянцін Кухараў датычны да злачынства.

Чытайце таксама: На Магілёўшчыне 19-гадовую дзяўчыну знайшлі нежывой у гаі каля вёскі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера