Знайсці
21.05.2019 / 18:174РусŁacБел

Знік плот на месцы будаўніцтва станцыі «Юбілейнай». Вы ўжо і забыліся, як выглядае вуліца Мельнікайце ФОТЫ

Трэцяя лінія мінскага метрапалітэна прыме пасажыраў толькі ў 2020 годзе. Запрацуюць станцыі «Кавальская слабада», «Вакзальная», «Плошча Багушэвіча» і «Юбілейная».

Тым часам будаўніцтва станцый сканчваецца. Пільныя мінчукі заўважылі, што знік плот на месцы, дзе адкрыецца «Юбілейная» (на Юбілейнай плошчы трэцяя лінія метро перасякаецца з «Фрунзенскай»).

Можна прайсці наскрозь і пабачыць, як рабочыя ўкладваюць плітку.

Пакуль прыбраны яшчэ не ўвесь плот. Дый праехаць па перакапанай вуліцы Мельнікайце нельга. Рух па-ранейшаму дазволены толькі на Кальварыйскай і Раманаўскай слабадзе.

Так выглядала скрыжаванне ў 2014 годзе, да пачатку будоўлі.

фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера