Знайсці
21.05.2019 / 17:55РусŁacБел

Анколагі: Сонцаахоўнымі крэмамі нельга карыстацца штодня

Анколагі папярэджваюць: крэмамі для загару або засцярогі ад сонца нельга карыстацца штодня — толькі на адпачынку. Узмоцненае прымяненне падобных касметычных сродкаў можа правакаваць развіццё раку скуры і фотастарэнне, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота Skin.ru.

Нават пры выкарыстанні сонцаахоўных крэмаў або бальзамаў нельга доўга знаходзіцца на адкрытым сонцы, бо можна атрымаць апёкі. Акрамя таго, інтэнсіўнае ультрафіялетавае апрамяненне спрыяе перараджэнню дабраякасных утварэнняў скуры ў злаякасныя ці з'яўленню новых радзімак, пігментных плям, папілом.

— Сонцаахоўныя крэмы не змываюцца — сцвярджаюць вытворцы. Гэта поўнае глупства! — кажа загадчык кафедры анкалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Аляксандр Жукавец. — Таму, калі загараеце, змазвайце цела гэтымі сродкамі кожныя 40 хвілін. Дарэчы, першапачаткова наносіць такі крэм (бальзам) варта хвілін за 20 да выхаду на адкрытае сонца.

Генетычна ў беларусаў — першы і другі фотатып скуры, таму мы лёгка можам атрымаць сонечны апёк.

— А для здароўя дзіцяці гэта мае куды больш сур'ёзныя наступствы, чым для дарослага чалавека. Пры атрыманні нават аднаразовага сонечнага апёку ва ўзросце да 14-15 гадоў, рызыка развіцця меланомы (разнавіднасці раку скуры) у больш сталым узросце ўзрастае ў некалькі разоў, — заўважае галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і онкамамалогіі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Аляксандр Лук'янаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930