Даслаць навіну
Знайсці
21.05.2019 / 17:31 5

Мінадукацыі: Асобны ўніверсітэт для айцішнікаў непатрэбны

У Беларусі цяпер няма неабходнасці ў стварэнні вышэйшай навучальнай установы, якая б спецыялізавалася толькі на падрыхтоўцы кадраў для IT-галіны. Такое меркаванне выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч падчас круглага стала «IT-абітурыент 2019», перадае БелТА.

Павялічыць выяву

Па словах прадстаўніка Мінадукацыі, амаль 20 універсітэтаў, якія існуюць у краіне і рыхтуюць IT-спецыялістаў, вельмі паспяхова вырашаюць гэтую задачу. Актуальней, лічыць ён, казаць пра неабходнасць фарміравання асяроддзя, якое б дадаткова дапамагала спецыялістам развівацца — гаворка як пра яшчэ не сфармаваных спецыялістаў (студэнтаў), так і ўжо гатовых, якія пачынаюць свой шлях, думаюць змяніць прафесійную траекторыю.

«Сёння шмат гаворыцца аб гнуткасці праграмы. IT-галіна хутка развіваецца, і нібыта класічныя ўніверсітэты не ў стане гэтую гнуткасць забяспечыць, — адзначыў Сяргей Каспяровіч. — Але на самой справе гэта зусім не так: усё можна мяняць хутка, у тым ліку змест адукацыі».

2
Мірон / адказаць
21.05.2019 / 20:12
Цалкам згодны. І так структура унівесітэтаў неаптымальная. Педагагічны, БНТУ, БДУІР, акадэмія навук, лігвістычны і г.д. Нейкая каша. Нема ніякай візіі навукі. Навошта нам столькі рэктараў, дэканаў і іх намеснікаў, службаў розных? І ўсё за нашыя падаткі. Пры тым, што людзі там малакваліфікаваныя. Возьмем Педагагічны. Там скрозь і побач дэканамі людзі якія, увага, НІКОЛІ не былі на стажыроўках за мяжой. Кіруюць падрыхтоўтай настаўнікаў па пазаўчорашніх узорах.
2
Йа / адказаць
21.05.2019 / 23:03
Мірон, твои настау́нікі валюту в страну не приносят, в отличие от айтишников. Конечно, отдельный вуз не нужен, и айтишники не нужны - их же не отправишь в Кореличи на отработку!...
1
Мірон / адказаць
22.05.2019 / 09:20
2 Йа, пры чым тут валюта? Па-першае, ёсць БДУІР, то бок, універсітэт інфарматыкі, а па-другое, універсітэт - гэта не ферма. Бізнэсу, на жаль, дастаткова фермы, і нарад аб тым колькі ў гэтым месяцы надаілі з праграмістаў. Але "праграмістагадоўля" не мае нічога агульнага з задачамі ўніверсітэтаў. Універсітэт, гэта, у першую чаргу, мусіць быць даследчы цэнтар, дзе рыхтуюйца тэхналёгіі заўтрашняга і паслязаўтрашняга дню. Там пішуцца падручнікі, а не капююцца іншыя ўзоры. Колькі нармальных публікацый у кафедры штучнага інтэлекту БДУІР? Вось колькі іх - такая той кафедры і вага ў свеце. Думаю, што імкнецца да нулю. І калі вы/дзяржава/рэктар не здольныя гэтага зразумець і перарабіць працэсы так, каб універсітэт рос, менавіта, як даследчы цэнтар, то вам/дзяржаве/рэктару нельга давяраць ствараць ніякі іншы універсітэт, бо вы з яго такую ж ферму з непрацуючым венцілятарам і зробіце. А стан нашых універсітэтаў фатальны і выдаіць з тых студэнтаў нема чаго, як і з тых кароў у калгасе. Што вы выдаіце са студэнтаў ПедУніверу? Яны нейкія новыя адукацыйныя тэхналёгіі ведаюць? А лінгвістычны? А мо Палітэх чым праславіўся ў свеце? Працу архітэктараў бачым у Менску. Самае першае, чаго нема ні ў воднага універсітэту ў Беларусі - гэта акадэмічнай свабоды. Яе душыць дзяржава, плюс ВАК, які абмяжоўвае дісцыпліны стандардамі. Ну а без свабоды і грошай пажыццёва будзе калгасная ферма. Адна троху лепшая, другая горшая.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30