У Светлагорскім раёне знайшлі целы бацькі і сына
15 мая ў міліцыю Светлагорска паступіла паведамленне ад жыхароў вёскі Казлоўка пра тое, што ў адным з дамоў некалькі сутак гарыць святло, дзверы зачыненыя знутры. Калі дом адкрылі, то знайшлі там двух мёртвых мужчын, паведамляе Ranak.me
На месцы трагедыі следчыя знайшлі вялікую колькасць пляшак з-пад алкаголю. Бачных слядоў гвалтоўнай смерці спецыялісты не выявілі.
Версіяў здарэння некалькі.
Самая відавочная прычына смерці блізкіх сваякоў - атручэнне алкаголем або прадуктамі.
Спецыялісты таксама лічаць асноўнай версію атручвання чадным газам. З 5 па 9 мая было дажджліва і халодна. У доме ёсць печ і загінулыя цалкам маглі ёю скарыстацца, забыўшыся пры гэтым на бяспеку.
Светлагорскі аддзел следчага камітэта праводзіць праверку.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Стаўрапольскім краі РФ упаў стратэгічны бамбавальнік
 2
Абралі самую прыгожую супрацоўніцу Белчыгункі
 6
Палесцінская жанчына абдымае цела сваёй загінулай пляменніцы — найлепшае ФОТА 2024 года
 30
«Дзе мараль?» Расійскі вайсковец вярнуўся ў родную Бурацію, а яго дом разрабавалі. Скралі нават унітаз
 25
Лукашэнка прызначыў новага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда і зрабіў перастаноўкі ў Следчым камітэце
 7
«Я такіх сабак ніколі не бачыла». Воўк ці сабака: хто трымае ў страху жыхароў Віцебска
 3
У іранскай правінцыі Ісфахан адбыліся выбухі. СМІ пішуць пра ізраільскі ўдар у адказ, Іран адмаўляе ракетную атаку Ізраіля
Генштаб УСУ паказаў кадры атакі па аэрадроме ў Джанкоі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера