Даслаць навіну
Знайсці
21.05.2019 / 14:31 9

За 15 гадоў інвестары ўклалі ў рэканструкцыю гістарычнага цэнтра Мінска амаль паўмільярда рублёў

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінская спадчына» з 2004 года вядзе рэканструкцыю гістарычнага цэнтра горада. Стала вядома, колькі ў гэты праект інвеставалі пазабюджэтных сродкаў, піша Tut.by

Колькі грошай інвестары ўклалі ў рэканструкцыю і рэстаўрацыю гістарычнага цэнтра Мінска за 15 гадоў, распавёў начальнік тэхнічнага аддзела КУП «Мінская спадчына» Сяргей Абрамаў.

- З 2004 года пазабюджэтныя інвестыцыі ў рэканструкцыю гістарычнага цэнтра Мінска склалі 487,7 мільёна рублёў, ужо дэнамінаваныя. Але гэта не толькі грошы інвестараў, але і КУП «Мінская спадчына» — мы таксама ўкладвалі свае грошы.

«Мінская спадчына» - заказчык па рэканструкцыі і рэстаўрацыі гістарычнага цэнтра Мінска. У гэтую тэрыторыю ўваходзіць Верхні горад, кварталы вуліц Камсамольская і Рэвалюцыйная, Ракаўскае і Траецкае прадмесце, а таксама тэрыторыя, якая прылягае да Траецкага прадмесця і Мінскае замчышча.

З моманту зацвярджэння дэталёвага плана на тэрыторыю гістарычнага цэнтра, рэканструкцыю і рэстаўрацыю правялі на 133 аб'ектах. Зараз ідуць працы яшчэ на васьмі аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны.

2
NavuchencaBK / адказаць
21.05.2019 / 16:02
Ведайма, як яны укладвалі.

Напрыклад, былое памяшканьне, дзе быўшы кансулят Швецыі, і цяперака застаўшаяся амбасада Чэхіі, адрэстаўраванае на грошы Лукойла ў якасьці офіса апошняга. Потым ім намякнулі, маўляў, зрабілі, маўляў, не зусім па законе, таму вам адрамантаванае не належыць. Але будуйце шкляны гмах ў гістарычным сэрцы сталіцы краіны на Нямізе, 38.

Магу працягнуць. Тамака багата іхніх "укладаньняў"....
0
Усяслаў / адказаць
21.05.2019 / 19:10
І тым не меньш касцёл святога Фамы і вежачка з гадзіннікам на плошчы Свабоды не адноўленвя
0
mikola ramanau / адказаць
22.05.2019 / 10:48
Zruinavali uves Gorad ! Idyioty !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31