Знайсці
21.05.2019 / 13:4315РусŁacБел

Затрыманы доктар Аляксандр Дзядзько выйшаў на працу. За яго заступіўся асабіста Алег Румо

Кіраўніку аддзела анестэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, лаўрэату Дзяржпрэміі Аляксандру Дзядзько змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе, паведамляе «Народная воля».

15 мая Аляксандр Дзядзько быў выкліканы ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, а ў наступныя дні не з'явіўся на працоўным месцы.

17 траўня афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч пацвердзіў Свабодзе: Следчым камітэтам заведзена і расследуецца крымінальная справа ў дачыненьні А.Дзядзько па фактах атрымання хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за вырашэнне пытаньняў, якія ўваходзяць у ягоную кампэтэнцыю.

«У цяперашні час з затрыманым працуюць следчыя, праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні», — падсумаваў прадстаўнік ведамства.

Аднак 20 мая Аляксандр Дзядзько выйшаў на працу. Яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. З лістом пра тое, што прафесар патрэбен на працоўным месцы, у следчыя органы звярнуўся кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алег Румо, які непасрэдна працуе і выконвае складаныя аперацыі разам з Дзядзько.

Як паведамляе «Народная Воля», у практыцы былі прэцэдэнты, калі да суду абвінавачаныя ў крымінальнай справе дактары працягвалі працаваць.

Аляксандр Дзядзько ў медыцыне 36 гадоў, у 1998-м ён стаў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі 9-й гарадской бальніцы. Вясной 2008 году разам з калегамі выканаў першую аперацыю перасадкі печані. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера