Знайсці
21.05.2019 / 11:3422РусŁacБел

Адама Бяляцкага адправяць на год у польскую калонію за акцыю ў Асвенціме

***

Удакладненне. У першаснай версіі паведамлялася, што і Бяляцкі, і Валадзько атрымалі па 1 году і 8 месяцаў зняволення. У рэальнасці ж Бяляцкаму прысудзілі 1 год, а Валадзько — 8 месяцаў.

Акруговы суд у Кракаве ў аўторак змякчыў прысуд беларусам, якія зладзілі акцыю каля брамы былога нацысцкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў у Асвенціме, паведамляе Tut.by са спасылкай на Gazeta Krakowska.

Інцыдэнт адбыўся ў сакавіку 2017 года. Некалькі чалавек, з іх пяць беларусаў, забілі авечку, распрануліся дагала і звязалі адзін аднаго ланцугом ля ўваходу ў канцлагер — брамы, на якой напісана Arbeit macht frei («Праца вызваляе»). Паліцыя аператыўна затрымала ўдзельнікаў акцыі. Абвінавачаныя растлумачылі, што яны правялі акцыю хэпенінгу (форма сучаснага мастацтва, якая ўяўляе сабой дзеянні, падзеі або сітуацыі, якія адбываюцца пры ўдзеле мастака, але не кантраляваныя ім цалкам. Звычайна ўключае ў сябе імправізацыю і не мае, у адрозненне ад перформансу, выразнага сцэнара).

Беларусаў Адама Бяляцкага і Мікіту Валадзько, якія былі арганізатарамі акцыі і забілі авечку, прысудзілі да турэмных тэрмінаў.

Бяляцкі атрымаў 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Ён таксама абавязаны заплаціць штраф у памеры 2 тысяч злотых (каля 630 даляраў) на карысць арганізацыі абароны жывёл. Мікіта Валадзько прысуджаны да 1 года і 2 месяцаў пазбаўлення волі. Абодвум забаронена заводзіць жывёл на працягу 10 гадоў. Астатнія абвінавачаныя атрымалі штрафы ў памеры 10 тысяч злотых і абмежаванне волі на 1 год.

Асуджаныя аспрэчылі рашэнне асвенцімскага суда, таму гэтай справай заняўся суд вышэйшай інстанцыі ў Кракаве.

Бяляцкі і Валадзько прысуджаныя да аднаго года і васьмі месяцаў пазбаўлення волі адпаведна, а таксама забароне на працягу некалькіх гадоў заводзіць хатніх жывёл. Астатнім фігурантам справы паменшылі памер штрафу да 7,5 тысяч злотых (каля 2 тысяч даляраў). Гэты прысуд абскарджанню не падлягае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930