Знайсці
21.05.2019 / 10:186РусŁacБел

Васьмікласнік залез на дах вагона ў Мінску і атрымаў удар токам

Падлетак залез на вагон і атрымаў удар токам. Здарылася гэта ўвечары 20 мая на станцыі «Мінск-Сартавальны», паведамляе МНС Мінска.

Падлетак залез на дах грузавога вагона пад кантактнай сеткай электрыфікаванай чыгункі 25,5 кВ. Да токавядучых элементаў на вагоне не дакранаўся, але атрымаў удар.

Пра здарэнне паведаміў у МНС дзяжурны па станцыі Мінск-Сартавальны 20 мая ў 21.09.

Пацярпеламу хлопцу 13 гадоў, ён вучыцца ў восьмым класе. З тэрмічным апёкам электрычнай дугой 1-4 ступені (50% цела) яго даставілі ў бальніцу. Акрамя апёкаў, у падлетка закрыты пералом левай прамянёвай косткі, закрыты пералом шыйкі сцягна злева, закрытая чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй цяжкасці, апёкавы шок.

Шпіталізавалі падлетка ў прытомнасці, яго стан цяжкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера