Знайсці
21.05.2019 / 09:471РусŁacБел

Паліцыя выставіла абвінавачванні ў тэрарызме нападніку на мячэці ў Новай Зеландыі

Паліцыя Новай Зеландыі выставіла абвінавачванні ў тэрарызме Брэнтану Таранту, які, як мяркуецца, зладзіў стральбу ў двух мячэцях у горадзе Крайстчэрч.

28-гадовы расіст Брэнтан Тарант вырас у Аўстраліі, але апошнім часам жыў у Новай Зеландыі.

Новае абвінавачванне азначае, што следства разглядае здарэнне як тэракт, заявіла паліцыя Новай Зеландыі.

Акрамя таго, Таранту прад'яўленыя дадатковыя абвінавачванні ў забойстве і замаху на забойства. Такім чынам, цяпер яго абвінавачваюць у тэрарызме, забойстве 51 чалавека і спробе забойства яшчэ 40.

Чытайце таксама: Бацька, які закрыў сваім целам сына ад куль у Новай Зеландыі, цудам застаўся жывы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930